За апошнія 10 гадоў, па даных афіцыйнай статыстыкі, у дзяцей да 14 гадоў назіраецца выяўленая ўстойлівая тэндэнцыя росту першасных хвароб вачэй і іх прыдаткавага апарату, у тым ліку міяпіі. У цэлым распаўсюджанасць парушэнняў зроку склала 99,9 на 1000 абследаваных, г.зн. прыкладна кожнае дзясятае дзіця пакутуе ад парушэнняў зроку. Насцярожвае яўны рост парушэнняў зроку сярод дашкольнікаў. Сусветная арганізацыя аховы здароўя лічыць, ... Падрабязней »
Архів тега: дзеці
Дзіця і мабільны тэлефон
Сучаснае жыццё немагчыма ўявіць без мабільнага тэлефона. Сучасны мабільны тэлефон — гэта персанальны камп’ютар, які можа служыць як крыніцай інфармацыі, кінатэатрам, так і цацкай з захапляльнымі гульнямі. Купляючы дзіцяці мабільны тэлефон, бацькі не задумваюцца аб тым, наколькі гэтая рэч дзіцяці неабходна. Яны і не думаюць, што галоўная небяспека, якая пагражае дзіцяці з боку мабільніка, заключаецца ў тым, што сам прынцып ... Падрабязней »
Як навучыцца разумець дзіця і ладзіць з ім
Прадстаўнікам нашай педагагічнай прафесіі выпадае магчымасць заняцца ў летні сезон, які імкліва набліжаецца, нечым незвычайным, нязвыклым, новым. Магчыма, проста справай па душы. А калі аб’яднаць і тое, і другое, то паспрабуем прапанаваць нашым чытачам, асноўная прафесія якіх — навучанне іншых, змяніць пазіцыю і самім нечаму навучыцца, выбраўшы справай па душы больш глыбокія і эмацыянальныя зносіны са сваімі дзецьмі. Нечаканая такая ... Падрабязней »
Сабе не затратна, а дзецям прыемна
Рыхтуючыся да лета, мы загадзя сталі думаць, як будуць гуляць нашы выхаванцы, а галоўнае — з чым? Набыць новае спартыўнае абсталяванне не заўсёды магчыма, а вось праявіць фантазію і творчасць, зрабіць штосьці сваімі рукамі — гэта нам пад сілу. Утулка ад клейкай паперы ператвараецца ў гімнастычную палку для развіцця рухальных навыкаў. З кардоннай тубы атрымліваюцца бярвенцы для пераступання. Непрыдатныя мячы, ... Падрабязней »
Мама, ты мяне не разумееш…
Сям’я — гэта цэлы свет, у якім дзіця жыве, дзейнічае, робіць адкрыцці, вучыцца любіць, ненавідзець, радавацца, спачуваць. Уплыў бацькоў на развіццё дзіцяці вельмі вялікі. Жыццё і навука даказалі, што ўсе беды ў дзяцей, а потым і ў дарослых тлумачацца памылкамі сямейнага выхавання, галоўная з якіх — адсутнасць любові і няўменне хваліць і падтрымліваць сваіх дзяцей. Самае галоўнае для дзіцяці, каб ... Падрабязней »
Давай мы паляцім на Месяц, там не трэба будзе рабіць урокі
Як не дапусціць канфліктнай сітуацыі ў сям’і? Усе добра ведаюць, як часам бывае складана дамовіцца. Іншы раз здаецца, што мы размаўляем на розных мовах, адно аднаго не чуем і не разумеем. Зрэшты, так яно і ёсць. Мы сапраўды не чуем і сапраўды не разумеем… Найбольш папулярная прычына канфліктаў “бацькі і дзеці” — праблемы ў школе (слабая паспяховасць, нежаданне рабіць дамашнія заданні, ... Падрабязней »
Калі ў душы расцвітаюць незабудкі
Старажытная мудрасць гаворыць: “Каб выхаваць добрага чалавека, трэба штодзень на працягу многіх гадоў даваць дзіцяці чатыры ўрокі: здароўя, любові, мудрасці і працы”. “Навучыць дзіця працаваць — гэта значыць зрабіць яго шчаслівым на ўсё жыццё”, — упэўнена Святлана Валянцінаўна Курская, госця нашай рубрыкі. Як настаўнік працоўнага навучання, сурдапедагог (педагог для дзяцей са зніжэннем або адсутнасцю слыху) Святлана Валянцінаўна імкнецца вучыць дзяцей ... Падрабязней »
Дзеці і вада — бяда?
Самы лепшы час года для дзяцей — гэта лета. Ад адчування свабоды можна звар’яцець, а ад таго, што наперадзе шмат часу для адпачынку, увогуле страціць галаву. І гэта не перабольшанне, бо пасля навучальнага года дзеці, закінуўшы заплечнікі і партфелі, нават думаць не хочуць пра абавязкі, правілы і розныя табу. Усё! Свабода! Адстаньце ўсе! Адно з самых любімых месцаў адпачынку і ... Падрабязней »
Дапамагае кінезіялогія
Вопыт выкарыстання элементаў кінезіялогіі ў выхаваўча-адукацыйным працэсе ў дашкольных установах добра вядомы і паказаў ужо сваю выніковасць. Для нас, педагогаў-дашкольнікаў, якія працуюць з дзецьмі з парушэннямі маўлення і зроку, магчыма выкарыстоўваць багаты патэнцыял гэтага напрамку дзейнасці ў карэкцыйнай і лячэбна-аднаўленчай рабоце. Мы пераканаліся, што выкарыстанне сістэмы кінезіялагічных практыкаванняў, гульняў у карэкцыйнай рабоце з дашкольнікамі з парушэннямі зроку і маўлення спрыяе ... Падрабязней »
Пра цяжкасці канцэнтрацыі ўвагі і залішнюю імпульсіўнасць,
або Сіндром дэфіцыту ўвагі і гіперактыўнасці Сіндром дэфіцыту ўвагі і гіперактыўнасці (скарочана СДУГ) — расстройства паводзін, якое пачынаецца ў дзіцячым узросце. Праяўляецца такімі амі, як цяжкасці канцэнтрацыі ўвагі, гіперактыўнасць і дрэнна кіруемая імпульсіўнасць. Актуальнасць СДУГ вызначаецца высокай частатой гэтага сіндрому і яго вялікай сацыяльнай значнасцю. СДУГ сустракаецца ад 2,2% да 18% у дзяцей школьнага ўзросту і ў два разы часцей ... Падрабязней »