Марошка — шматгадовая расліна сямейства Ружавыя, сваячка маліны. Культуру называюць парознаму: тарфяная ягада, імховая парэчка, балотны бурштын. Гэтая карысная ягада багатая на вітаміны C і А. Яна эфектыўна змагаецца з прастуднымі захворваннямі, а яшчэ паляпшае зрок і актывізуе работу шчытападобнай залозы, спрыяе абнаўленню і аднаўленню тканін, умацаванню нервовай сістэмы, выводзіць з арганізма таксіны, а таксама эфектыўна спрыяе зніжэнню рызыкі анказахворванняў. ... Падрабязней »
Архів тега: расліна
Мадам батэрфляй
Кісліца хатняя фіялетавая — адна з нямногіх непатрабавальных раслін, якія вырошчваюць у памяшканні. Кісліца, ці аксаліс, — расліна, якая ўваходзіць у сямейства Кіслічныя. І сапраўды, лісце расліны мае кіславаты смак, таму што багата на солі шчаўевай кіслаты. Таксама ў іх ёсць караціны і вітамін В. Таму лісце кісліцы можна ўжываць у ежу. Аксаліс, ці кісліцу, называюць па-рознаму: канюшына шчасця, заечая ... Падрабязней »
Мудрагелістыя ліхтарыкі
Радзімай фуксіі з’яўляецца Цэнтральная Амерыка і Новая Зеландыя. У сучасным свеце выведзена мноства відаў расліны з самай разнастайнай колеравай гамай. Фуксіі славяцца доўгім, з самай вясны і да позняй восені, цвіценнем. Расліны можна вырошчваць у ампельнай, куставой і штамбавай форме. Неверагодная колькасць афарбовак і відаў мудрагелістых ліхтарыкаў здзіўляе і зачароўвае. Каб расліна вырасла здаровай і радавала сваім цвіценнем пастаянна, трэба ... Падрабязней »
Клівія, ці Кафрская лілея
Клівія — гэта хатняя вечназялёная расліна без сцябла з доўгім цёмна-зялёным лісцем. Несапраўднае сцябло ўтворана з прыкаранёвых лістоў, якія шчыльна ахопліваюць адзін аднаго. Назву раслінам гэтага роду даў батанік Джон Ліндлі. Кветка атрымала імя ў гонар герцагіні Шарлоты Клайв — гувернанткі будучай каралевы Вікторыі, якая захаплялася кветкаводствам. А адну з разнавіднасцей называлі клівіяй Гардэна, па імені маёра Роберта Гардэна, які ... Падрабязней »
Модніца дуброўка
Дуброўка кустовая, курыльскі чай, пяцілісточнік кустовы — незвычайна трывалы куст, які вельмі разгаліноўваецца і мае шчыльную паўшарападобную крону вышынёй да 1,5 м. Лісце ў кустовай дуброўкі перыстае, складаецца з 5 ланцэтных лісткоў даўжынёй да 3 см з лёгкім апушэннем. Кветкі даволі буйныя, да 3,5 см у дыяметры, залаціста-жоўтыя, адзіночныя ці сабраныя ў маленькія суквецці. У кожнай кветцы каля 30 тычынак, ... Падрабязней »
Хатні клён, ці Абуцілан
Трапічную расліну з буйнымі разнымі лістамі і вытанчанымі кветкамі, падобнымі да кітайскіх ліхтарыкаў, людзі заводзяць у сябе дома невыпадкова: многія вераць, што абуцілан валодае не толькі дэкаратыўнымі, але і некаторымі магічнымі ўласцівасцямі, здольны паляпшаць энергетыку дома, узнімаць настрой і нават забіраць людскі негатыў. Лічыцца, што, увабраўшы адмоўную энергію, абуцілан у момант трансфармуе яе ў станоўчую і дзеліцца са сваім клапатлівым ... Падрабязней »
Элегантная страманта
Страманта — травяністая шматгадовая расліна, якая адносіцца да сямейства марантавых. Як і ўсе марантавыя, яна мае асаблівасць, па якой лёгка пазнаць прадстаўнікоў сямейства. У месцы злучэння ліставой пласцінкі і чаранка ёсць утварэнне з некалькіх пластоў клетак, якія дапамагаюць расліне хутка мяняць становішча лісткоў. Увечары або перад дажджом лісты складваюцца верхнім бокам унутр, паказваючы пры гэтым больш цёмны, часам пурпурны адварот. ... Падрабязней »
Упрыгажэнне саду — фізасцегія
Фізасцегія — непатрабавальная і прыгожая шматгадовая расліна, цудоўнае ўпрыгажэнне саду. Фізасцегія віргінская — расліна сямейства губакветных, у прыродзе расце ў сырых лясах па берагах рэк і азёр у паўднёва-ўсходняй частцы ЗША. Гэтая расліна мае высокія сцёблы даўжынёй да 1 м, усыпаныя вытанчанымі трубчастымі кветкамі. Кветкі афарбаваны ярка, святочна: могуць быць белымі, ружовымі, бэзавымі, малінавымі. Вельмі прыгожа выглядаюць пасаджаныя разам рознакаляровыя ... Падрабязней »
Вывучаем асаблівасці пакаёвых раслін
Кожнаму добра вядома, што вучэбны кабінет выглядае больш утульна і эстэтычна, калі ў ім ёсць дэкаратыўныя пакаёвыя расліны. Яны аказваюць станоўчы ўплыў на здароўе як вучняў, так і настаўнікаў: расліны паглынаюць вуглякіслы газ і шкодныя рэчывы, вылучаюць кісларод, увільгатняюць паветра, ачышчаюць яго. Аднак ці ўсе пакаёвыя расліны можна выкарыстоўваць для азелянення кабінетаў устаноў адукацыі? Каб адказаць на гэтае пытанне, вучаніца ... Падрабязней »
Драсён сахалінскі
Некалькі гадоў назад я ўбачыла каля сваёй паліклінікі дзіўную расліну. Год назад яе не было, а цяпер перада мной рос велізарны куст з вялікімі лістамі і тоўстымі зялёнымі сцёбламі, якія нагадвалі бамбук. Я папрасіла адкапаць сабе парастак і праз некалькі тыдняў даведалася назву гэтай цудоўнай і непаўторнай па прыгажосці расліны. Гэта быў драсён сахалінскі. Буйное, да 30 см, сэрцападобнае лісце ... Падрабязней »