Архів тега: раслина

Сярэбраны вадаспад

Дзіхондра — ідэальная расліна для кашпо і падвесных кашоў. Добрая яна і ў кантэйнерах рознай вышыні, а таксама як глебапокрыўная для імітацыі каскадаў і ручайкоў у ландшафтным дызайне, на горках або ў ракарыях. Дзіхондра прывабная і як сцелістая расліна, па ёй нават можна хадзіць. Паспрабуйце высеяць яе насенне ў месцах, дзе газонная трава не расце, і вы атрымаеце цудоўны дыван. ... Падрабязней »

Хоста — каралева ценю

Хоста — дэкаратыўная карэнішчавая расліна, якая хутка разрастаецца ў шырокія плантацыі. Буйное лісце хосты — яе галоўнае ўпрыгажэнне: яно адрозніваецца па форме, памерах і колерах у залежнасці ад гатунку, бывае вузкім, круглым ці сэрцападобным, ад 5 да 38 см у даўжыню. Бліскучае і матавае, гладкае і фактурнае, ад цёмнага сіне-зялёнага да светлага, амаль крэмавага колеру. Вельмі папулярныя гатункі хосты з ... Падрабязней »

Марсдэнія

Гэтая расліна, вядомая таксама як мадагаскарскі язмін і сцефаноціс, адрозніваецца вытанчаным пахам цудоўных воскападобных кветак. У асартыменце кветкавых крам часам су­стракаецца сцефаноціс — прыгожаквітнеючы павойны хмызняк з сямейства ластаўневых. У дзікім выглядзе расце на востраве Мадага­скар. Сучасная назва гэтай расліны — марсдэнія багатаквітнеючая. Па дэкаратыўных якасцях яна канкурыруе з такімі папулярнымі пакаёвымі ліянамі, як клерадэндрум і хоя. У марсдэніі бліскучае зялёнае, ... Падрабязней »

Недатыка бальзамін

Недатыкай бальзамін называюць таму, што пры нязначным дотыку да каробачкі яго плода яна раптоўна адкрываецца. Пяць створак імгненна скручваюцца і з сілай выстрэльваюць насенне. За сваё працяглае і пышнае цвіценне расліна атрымала яшчэ адну назву — “агеньчык”. У Германіі яе называюць “старанная Ліза”, а ў Англіі — “клапатуха Лізі”. Бальзамін садовы ў Аўстрыі называюць “цудоўная венка” — жыхары гэтай краіны параўноўваюць ... Падрабязней »

Бягоніі дэкаратыўна-ліставыя

Свет бягоній вельмі разнастайны. Ёсць віды, якія растуць у адкрытым грунце, ёсць пакаёвыя цвітучыя віды. Але не менш багата выглядаюць дэкаратыўна-ліставыя віды, пра якія і хочацца пагаварыць. Род бягонія атрымаў сваю назву ў гонар губернатара Гаіці Бягона. У ім налічваецца больш за тысячу відаў аднагадовых і шматгадовых раслін, паў-хмызнякоў, хмызнякоў і ліян. Травяністыя бягоніі вар’іруюцца ад “малышоў” велічынёй 3—4 см ... Падрабязней »

Кветка колеру месяца

Табернемантана, нягледзячы на сваю экзатычную назву, у доглядзе не вельмі пераборлівая расліна, пры гэтым цвісці можа круглы год, калі ёй забяспечыць добрыя ўмовы. Часцей за ўсё ў пакаёвым кветкаводстве сустракаецца табернемантана растапыраная і яе махрыстая форма. У яе прыгожае цёмна-зялёнае глянцавае лісце і белыя духмяныя кветкі. У простай формы пяць пялёсткаў, якія злёгку закручаны па спіралі і нагадваюць лопасці прапелера. ... Падрабязней »

Захаваем першацветы!

Вясна — самая чаканая пара года. З яе надыходам прырода абуджаецца пасля зімовай спячкі, на праталінах з’яўляюцца першыя вясновыя кветкі — першацветы-эфемероіды — шматгадовыя расліны, якія цвітуць адразу пасля сходу снегавога покрыва. Цвітуць яны звычайна ў красавіку і да сярэдзіны мая, таму што маюць дастатковую колькасць сонечнага святла, якое пранікае ў зямлю, пакуль дрэвы і хмызнякі не апрануліся лістотай. Па ... Падрабязней »

Заміякулькас: непатрабавальны догляд і простае размнажэнне

Заміякулькас — цудоўны хмызняк, дэкаратыўнае лісце якога прываблівае многіх кветкаводаў. Родам гэтая расліна з Афрыкі, чым і тлумачыцца наяўнасць у яе масіўнага каранёвага клубня, які назапашвае важкі аб’ём вільгаці. Шчыльнае цёмна-зялёнае лісце заміякулькаса быццам пакрыта васковым налётам, дзякуючы якому кветка выглядае шыкоўна. Заміякулькас — доўгажыхар, непатрабавальная расліна, добра расце ў звычайнай дзярновай зямлі. Гэты прыгажун любіць святло, летам цудоўна сябе ... Падрабязней »

Грашовае дрэва

Таўсцянка нічым не ўступае альясу. Калі на вашым падаконніку яшчэ няма грашовага дрэва, абавязкова яго прыдбайце. Яно непатрабавальнае і лёгкае ў доглядзе. Заўважана многімі, што таўсцянка — добры паказчык здароўя. Калі ў доме, дзе яна расце, хтосьці сур’ёзна хварэе, то расліна пачынае вянуць, лісце яе жаўцее ці чарнее. Здаецца, што расліна ўбірае ў сябе негатыўную энергетыку. А калі чалавек папраўляецца, грашовае дрэва ... Падрабязней »

Мужчынскае шчасце

Антурыум — кветка-фламінга, мужчынскае шчасце — гэта чароўная кветка, якая вырошчваецца ў хатніх умовах. Радзімай кветкі лічыцца Паўднёвая і Цэнтральная Амерыка. Налічваецца каля 800 відаў антурыуму. Расліна дасягае ў вышыню 40 см, мае насычанае зялёнае лісце. Суквецці антурыуму могуць быць розных адценняў: ружовыя, белыя, чорныя, сінія, чырвоныя. Догляд кветкі даволі просты, калі захоўваць некаторыя правілы. Глеба Для таго каб ваш антурыум ... Падрабязней »