Архіў катэгорыі : без рубрыкі

Бульбяныя бочачкі з грыбамі

Раю ўсім пакаштаваць посную страву з бульбы і грыбоў. Яна гатуецца без яек, без мяса і без сыру, з самых простых інгрэдыентаў, а атрымліваецца вельмі смачна і сытна. Посны рэцэпт бульбяных бочачак з грыбамі ў таматным соусе — на абед, вячэру і нават на святочны стол! Прадукты (на 4 порцыі, у мяне дзве формы для запякання 16´18 см). • Бульба — 600 г,• грыбы ... Падрабязней »

Бяспечныя паводзіны ў спякоту

Лета — выдатны сезон: пара адпачынкаў, загарадных  прагулак,  адпачынку на прыродзе.  Аднак  залішняе знаходжанне на сонцы,  асабліва  ў  гарачыя дні, небяспечнае і  можа  прывесці  да  рэзкага пагаршэння здароўя,  звязанага з пераграваннем арганізма. У  групе рызыкі ў першую чаргу знаходзяцца  дзеці  і  пажылыя людзі, а таксама  асобы,  якія  пакутуюць на хваробы сістэмы  кровазвароту  і  парушэнні абмену рэчываў (цукровы  дыябет, захворванні шчытападобнай  ... Падрабязней »

Ягада-скарб

Сакавітая і салодкая, любімая многімі чарэшня вельмі карысная і для дзяцей, і для дарослых. Чарэшня — выдатная крыніца вітамінаў А, групы В, С, Е, К, РР, макра- і мікраэлементаў (медзь, жалеза, фосфар, марганец, ёд, калій, магній), арганічных кіслот, харчовых валокнаў. І гэта адзін з самых нізкакаларыйных пладоў: на 100 г прадукту прыходзіцца 50 калорый. Чарэшня валодае антыаксідантнымі і су­працьзапаленчымі ўласцівасцямі, таму выкарыстоўваецца для прафілактыкі вострых ... Падрабязней »

Водар лета

Лета — пара не толькі адпачынку, але і актыўнай падрыхтоўкі да зімы. Яно прыносіць нам магчымасць пад’есці свежых ягад і, вядома ж, нарыхтаваць іх на зіму. Аднымі з першых з’яўляюцца клубніцы. І якая ж асалода адкрыць зімой слоічак з духмяным варэннем і вярнуцца ненадоўга ў лета! Як жа зварыць варэнне так, каб ягадкі ў ім засталіся цэлымі і нагадвалі зімой ... Падрабязней »

Салат “Калядны вянок”

Новы год — адно з любімых і доўгачаканых свят у кожнай сям’і. Чароўныя пераднавагоднія дні напоўнены асаблівай аўрай, калі мы ў думках вяртаемся ў дзяцінства, верым у мары і ўскладаем вялікія надзеі на наступны год. Першае, што абмяркоўваецца пры пад­рыхтоўцы навагодняга меню, — гэта салаты. Лёгкія ці сытныя, традыцыйныя ці экзатычныя, але абавязкова яркія і смачныя, бо менавіта яны робяць ... Падрабязней »

Чараўніцтва нітак

З мэтай далучэння выхаванцаў да аднаго з відаў традыцыйнага нацыянальнага мастацтва — ручнога ткацтва — на прыкладзе тэхналогіі габеленапляцення ў Дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці Свіслачы пяць гадоў арганізавана работа платнай паслугі “Дзіцячае ручное ткацтва”. Дзеці знаёмяцца з мастацтвам габелена і працэсам яго стварэння, вучацца тэхнікам і тэхналогіі ткацтва габелена. Працэс навучання дзяцей ручному ткацтву прахо­дзіць у некалькі этапаў. На першым ... Падрабязней »

Аўтаімунныя захворванні, стрэс і інфекцыі — галоўныя прычыны выпадзення валасоў

Пачатак вясны — не самы лёгкі час для нашага арганізма: авітаміноз, недахоп вітаміну Д і іншыя агрэсіўныя фактары навакольнага асяроддзя не лепшым чынам адбіваюцца не толькі на стане скуры, але і на выглядзе валасоў. Пра тое, як рэанімаваць валасы пасля зімы, вылечыць акнэ і дэфіцытарныя станы арганізма, расказала кандыдат медыцынскіх навук, дэрматолаг-трыхолаг, урач антыўзроставай медыцыны, аўтар методыкі дыетатэрапіі акнэ Святлана ... Падрабязней »

#сядзім_дома з карысцю

Увесь свет перажывае няпростыя часы. Ва ўмовах самаізаляцыі складана ўсім, асабліва маленькім і актыўным дашкольнікам. У сваёй групе мы арганізавалі марафон для бацькоў, дзяцей і педагогаў ва ўмовах самаізаляцыі “Гуляем з тым, што выкінуць не шкада вам, а для дзяцей карысна” пад хэштэгам #сядзім_дома з карысцю. Не сакрэт, што ў дашкольным узросце адной з найважнейшых задач з’яўляецца развіццё кагнітыўнага мыслення ... Падрабязней »

Вясновыя ключыкі

Прымула — вясновая кветка. За непаўторную, пяшчотную прыгажосць гэтую расліну выбіраюць многія садаводы. Налічваецца больш за чатырыста гатункаў гэтай кветкі. Практычна ў кожнай краіне паходжанне назвы гэтай расліны авеяна легендамі і міфамі. Акрамя таго, прымула лічыцца лекавай раслінай. Цікава, што  хвалістыя апушаныя лісточкі прымулы называюць “баранчыкамі”, а  суквецці — “ключыкамі”, бо тыя нагадваюць некалькі маленькіх ключыкаў. За ранняе цвіценне прымулы ... Падрабязней »

Брошка ў стылі боха

Боха — гэта змешванне некалькіх стылістычных напрамкаў у модзе, такіх як хіпі, кантры, фальклор, сафары, этнічныя матывы і вінтаж. Боха называюць багемным стылем (цыганскім). “Спалучай і змешвай”— так гучыць галоўнае правіла боха. У выніку атрымліваюцца рэчы, якія, на першы погляд, не спалучаюцца адна з адной. Асаблівае месца ў багемным стылі займаюць аксесуары. Тут не працуе правіла залатой сярэдзіны або ўмеранасці. ... Падрабязней »