Архіў катэгорыі : Дамашняя энцыклапедыя

Тыгровая фаўкарыя — наш лепшы хатні “гадаванец”

У еўрапейскім кветкаводстве фаўкарыя культывуецца не так даўно, але ўжо заваявала вялікую папулярнасць і любоў кветкаводаў. Гэты ліставы сукулент выдатна глядзіцца ў спалучэнні з іншымі сукулентамі. А яшчэ фаўкарыя добрая ў монапасадцы. Сваім незвычайным знешнім выглядам фаўкарыя тыгровая зачароўвае і захапляе. Гэтую прадстаўніцу сямейства аізавых лёгка пазнаць па завостраным мясістым лісці (у форме ромба або трохкутніка) з краямі, пакрытымі мяккімі ... Падрабязней »

Узамбарская фіялка, ці сенполія

Пра сваю любоў да белых калаў я расказала чытачам мінулы раз. У сваім чарговым артыкуле я хачу падзяліцца двухгадовым вопытам знаёмства з адной з самых папулярных хатніх раслін — узамбарскай фіялкай, ці сенполіяй. На працягу многіх гадоў я мела магчымасць назіраць, як фіялка цудоўна зарэкамендавала сябе ў кветкавых вазонах маіх калег. Аднойчы я нават пагадзілася выпрабаваць фартуну, узяўшы 2 лісткі ... Падрабязней »

Гатуем не толькі смачна, але і прыгожа

Капкейк з варанай згушчонкай Упэўнены, што вас зацікавіць мой наступны рэцэпт. Я раскажу пра тое, як правільна гатаваць капкейкі. Слова экзатычнае, а вось у гатаванні гэтага дэсерту наогул нічога складанага няма. Капкейкі — хуткі і смачны дэсерт. Калі нечакана наля­цяць госці і няма чаго падаць да гарбаты, або пасля халоднай прагулкі хочацца выпіць кубак кавы з чым-небудзь смачненькім, капкейк — лепшы ... Падрабязней »

Салата “Грыбная паляна”

Вам спатрэбіцца:марынаваныя грыбы (шампіньёны або апенькі) — 1 слоік;адваранае курынае філе — 250—300 г;адвараная бульба — 3—4 шт.;адвараная морква — 1 шт. вялікага памеру;кансерваваныя агуркі — 3—4 шт.;вараныя яйкі — 3 шт.;цвёрды сыр — 100—120 г;кроп, пятрушка і зялёная цыбуля;маянэз на смак. Спосаб гатавання Папярэдне адварваю моркву, бульбу ў мундзірах, курынае філе і яйкі. Глыбокую міску або кулінарнае рэгулюемае кольца, ... Падрабязней »

Пышныя і далікатныя аладкі

Многія любяць аладачкі на кефіры, як у матулі ці ў бабулі, але не ўсе ўмеюць іх гатаваць. Тут важна строга прытрымлівацца чарговасці прадуктаў, тады аладкі на кефіры будуць смачнымі і пышнымі. Аладкі на кефіры гатуюцца без дражджэй, але атрымліваюцца не горшымі: пышнымі, далікатнымі, нібы пух. Я падзялюся з вамі некаторымі хітрыкамі, каб вашы аладачкі атрымаліся ідэальнымі: * цеста не трэба ... Падрабязней »

Мяса ў гаршчочках — бяспройгрышны варыянт

Нездарма нашы бабулі раней усё гатавалі ў гліняным посудзе, бо і праўда, смак такой ежы значна больш яркі і пах духмяны… Эх, ужо гэтыя гаршчочкі! Па-першае, гаршчочкі вельмі сімпатычна глядзяцца, не сорамна па­даць гасцям. Па-другое, любую страву ў іх можна згатаваць за 2 гадзіны да прыходу гасцей, таму што ў гаршчочку яна доўга астывае. Па-трэцяе, можна гатаваць без дабаўлення алею, ... Падрабязней »

Стол па-гродзенску

Гатаваць усёй сям’ёй — цудоўная традыцыя, якая заўсёды аб’ядноўвае дамачадцаў, напаўняе сумеснае правядзенне часу глыбокім сэнсам, цеплынёй і душэўнасцю. Стравы малой радзімы — гэта пах дзяцінства, гэта смак роднага дома, які грунтуецца на рэцэптах, што перадаюцца з пакалення ў пакаленне, на сямейных традыцыях. У кожнага народа ёсць свае любімыя стравы і свае, уласцівыя толькі яму, кулінарныя традыцыі. Прапануем вам некаторыя рэцэпты. ... Падрабязней »

Пірог-торт “Вулкан”

Дэсерты — слабасць многіх з нас. Ну хто ўтрымаецца, каб не паласавацца порцыяй салодкага, ад якога чуецца гарачы пах пірага, у спалучэнні з кубачкам духмянай гарбаты? Калі гаворка заходзіць пра выпечку да гарбаты, кулінарныя фантазіі і магчымасці становяцца проста бязмежнымі: вы можаце гатаваць на кефіры і на малацэ, з тварагу або без мукі, у мультыварцы ці духоўцы. І немалой папулярнасцю ... Падрабязней »

Рэцэпты кухні каляднага посту

Стравы, прыгатаваныя без расліннага алею Салата з чарнаслівам Дробна шаткую белакачанную капусту (чвэрць качана), пераціраю з соллю і цукрам (1 ст.л.), сок адціскаю. Ачышчаю ад костачак і наразаю загадзя замочаны (за 2—4 гадзіны) чарнасліў. Надзіраю на тарцы моркву і палову лімона, усё змешваю. Па жаданні ў салату можна дабавіць крыху кмену. Салата з морквы з салёным агурком 800 г морквы, ... Падрабязней »

Аранжавая ягада

Вось і апала лісце з дрэў, дзень стаў карацейшым, пара даставаць цёплыя курткі і боты. Наперадзе доўгая зіма, многа свят і ўтульных вечароў. А яшчэ на прылаўках нашых магазінаў з’яўляецца вельмі цікавая садавіна — хурма. Назва “хурма” з грэчаскай перакладаецца як “ежа багоў” ці “божы агонь”. І ведаеце: не проста так гэтаму прадукту далі такую пампезную назву. Дзякуючы свайму ўнікальнаму складу ... Падрабязней »