За многія стагоддзі беларускі народ стварыў багатую і самабытную культуру, увасобленую ў духоўных традыцыях, звычаях і абрадах. Менавіта таму з мэтай патрыятычнага і духоўна-маральнага выхавання моладзі, адраджэння і зберажэння мясцовых традыцый на базе Стытычаўскай сярэдняй школы Пінскага раёна дзейнічае апорная пляцоўка “Выкарыстанне рэгіянальных традыцый і абрадаў у пазаўрочнай дзейнасці”. Пляцоўка цесна ўзаемадзейнічае з установамі адукацыі Піншчыны і арганізацыямі, дзейнасць якіх ... Падрабязней »
Архіў катэгорыі : У вольны час
Яго вялікасць кавун вырошчваем у сябе на градцы
На ўчастку Бабраняцкага ясляў-сада Мазырскага раёна ў гэтым годзе мы вырашылі правесці эксперымент па вырошчванні кавуна. Давялося вывучаць спецыяльную літаратуру па вырошчванні. Гутарку пра гэтую незвычайную ягаду я правяла са сваімі выхаванцамі. Зараз дзеці ведаюць не толькі пра тое, што кавун вялікі, круглы, зялёны, але і тое, што мякаць у яго можа быць чырвоная, жоўтая, што яна сакавітая, мяккая, салодкая. Паказала, ... Падрабязней »
Пранікненне ў душу шахматнай партыі
60 юных аматараў шахмат сталі ўдзельнікамі рэспубліканскага шахматнага турніру “Чорная пешка — 2021”, які адбыўся ў Гродне. Удзел у ім прынялі хлопчыкі і дзяўчынкі 2011 года нараджэння і маладзейшыя. А самым юным гульцом стаў шасцігадовы гродзенец Міраслаў Лебедзь. І хоць удзельнікі турніру былі зусім юнымі, усё было арганізавана па-даросламу. — Турнір праходзіць па швейцарскай сістэме ў сем тураў з кантролем часу: ... Падрабязней »
Пачынаем бегаць!
Здароўе з’яўляецца найвышэйшай каштоўнасцю і вызначае ўзровень жыцця чалавека. Адна з 17 Мэт устойлівага развіцця, прынятых і зацверджаных дзяржавамі — членамі ААН у 2015 годзе, гучыць так: “Забеспячэнне здаровага ладу жыцця і садзейнічанне дабрабыту для ўсіх у любым узросце”, што з’яўляецца своеасаблівым заклікам да дзеянняў кожнага з нас. “Што я магу зрабіць для гэтага сёння?” — спытаеце вы. Адказ відавочны. Можна пачаць ... Падрабязней »
Ігольніца “Чырвоная шапачка”
Вырашыла падзяліцца апісаннем вырабу, які можна стварыць у вольны час з дзецьмі, асабліва калі яны любяць чытаць і слухаць казкі, а таксама маляваць ілюстрацыі да іх. У рабоце з вучнямі я часта звярталася да казак і баек на англійскай мове, у тым ліку і вершаваных. Мы неаднаразова ладзілі спектаклі на англійскай мове, выраблялі дэкарацыі і малявалі ілюстрацыі да прачытаных казак. ... Падрабязней »
Расквеціць жыццё творчасцю
Сярод педагогаў шмат творчых людзей. Настаўнікі Воранаўшчыны не выключэнне. Захапленне творчасцю не толькі павышае адукацыйны патэнцыял іх педагагічнай дзейнасці, што настаўнікі дэманструюць падчас урокаў, майстар-класаў, удзелу ў конкурсах, але і дае магчымасць адпачыць, атрымаць асалоду, захапіць творчасцю сваіх вучняў. Аб’яднаць такіх людзей і прадэманстраваць іх хобі вырашылі ў Воранаўскім цэнтры творчасці дзяцей і моладзі. Там правялі конкурс, на якім крэатыўныя ... Падрабязней »
Чароўныя лялькі
Сёння рукатворная лялька перажывае другое нараджэнне. Людзі цікавяцца народнымі абрадамі, культурай і традыцыямі сваёй краіны. Старадаўнія побытавыя прадметы, вырабленыя рукамі і з душой, становяцца ўсё больш папулярнымі і запатрабаванымі. Нашы педагогі актыўна далучаюць дзяцей да беларускай народнай культуры. Сярод іх — настаўніца абслуговай працы кіраўнік аб’яднання па інтарэсах “Чароўныя лялькі” Алена Леанідаўна Волкава. Педагог прызнаецца, што спачатку было складана зацікавіць ... Падрабязней »
“Дрэва развіцця” і “Беражлівае дрэва”
Загадчыцай ясляў-сада № 101 “Верасок” у Гродне Жанна Мікалаеўна Казловіч была прызначана яшчэ ў час яго будаўніцтва. І ўжо больш за адзінаццаць гадоў разам са сваім нязменным намеснікам па асноўнай дзейнасці Таццянай Вацлаваўнай Седа ператварае дзіцячую ўстанову ў месца, дзе кожны куточак выхоўвае і вучыць. — Праект нашага дзіцячага сада прадугледжвае шмат дадатковай прасторы: вялікія холы, калідоры, якія мы вырашылі ... Падрабязней »
Фестываль паштовак
Фестываль, накіраваны на развіццё творчых здольнасцей педагагічных работнікаў устаноў дашкольнай адукацыі, правялі на Магілёўшчыне. Арганізатарам мерапрыемства выступіў абласны інстытут развіцця адукацыі. Удзельнікам фестывалю было прапанавана вырабіць тэматычныя святочныя паштоўкі. Прастора для творчасці нічым не абмяжоўвалася. Свае таленты педагогі маглі прадэманстраваць як у традыцыйных тэхніках, так і з дапамогай інфармацыйнакамунікацыйных тэхналогій. У выніку на фестываль была прадстаўлена 891 арыгінальная паштоўка. — ... Падрабязней »
Час сямейнага адпачынку
Актыўны ўдзел дзяцей і іх бацькоў у школьных суботніх мерапрыемствах — добрая традыцыя ва ўстановах адукацыі Ганцавіччыны. Заняткі з элементамі трэнінгу, інтэлектуальныя кафэ, творчыя конкурсы і спартыўна-масавыя мерапрыемствы — важныя складнікі праекта “Бацькоўскі ўніверсітэт”, накіраванага на ўмацаванне дзіцяча-бацькоўскіх адносін. Вельмі цікавым атрымалася раённае спартыўнае свята “Субота — час сямейнага адпачынку”, арганізаванае рэсурсным цэнтрам па фарміраванні здаровага ладу жыцця, што дзейнічае ў сярэдняй ... Падрабязней »