Ужо не адзін год паміж кветкаводамі ідуць спрэчкі, што лепш вырошчваць на клумбе і ў палісадніку — шматгадовыя расліны або аднагадовыя. Маўляў, ці варта кожную вясну важдацца з насеннем, расадай, ламаць галаву, што і дзе пасадзіць. Пасадзіў аднойчы — і ніякіх табе клопатаў. Тыя ж, каму падабаюцца аднагадовыя кветкі, прыводзяць свае аргументы: кожны сезон можна вырошчваць навінкі дый правераныя экзэмпляры, ... Падрабязней »
Хатні клён, ці Абуцілан
Трапічную расліну з буйнымі разнымі лістамі і вытанчанымі кветкамі, падобнымі да кітайскіх ліхтарыкаў, людзі заводзяць у сябе дома невыпадкова: многія вераць, што абуцілан валодае не толькі дэкаратыўнымі, але і некаторымі магічнымі ўласцівасцямі, здольны паляпшаць энергетыку дома, узнімаць настрой і нават забіраць людскі негатыў. Лічыцца, што, увабраўшы адмоўную энергію, абуцілан у момант трансфармуе яе ў станоўчую і дзеліцца са сваім клапатлівым ... Падрабязней »
Буякі садовыя і асаблівасці іх догляду
Сёння агульнавядома, якая гэта каштоўная расліна, таму спяшаюся зацікавціь ёй усіх, хто яшчэ не пачаў вырошчваць садовыя буякі. Калі вы вырашыце пасадзіць саджанцы буякоў, то адразу купляйце не менш за чатыры кусты-двухгодкі. Чаму чатыры? Каб зняць пытанне іх апылення. Бо буякі — самабясплодная расліна. Гэта значыць, ёй неабходна перакрыжаванае апыленне, таму на агародзе трэба высаджваць два і больш кустоў розных ... Падрабязней »
Час клапатлівага догляду вінаградных кустоў
Мой шматгадовы вопыт вырошчвання вінаграду дазваляе вызначыць месяцы асаблівага догляду гэтай далікатнай расліны. Зразумела, што патрэбны ён круглы год, але ёсць перыяды (чэрвень — жнівень) асаблівага клопату, незалежна ад гатунку вінаграду. Штогадовы летні догляд вінаграду мае неацэннае значэнне. Яго нельга пакідаць на волю лёсу, інакш вінаградныя кусты могуць ператварыцца ў дзікія зараснікі. Пасля таго як мы пасадзілі куст ці некалькі ... Падрабязней »
СПЕЦЫЯльны рай
Мабыць, цяжка знайсці чалавека, які б не каштаваў ці не чуў пра індыйскую кухню. Прычым меркаванне пра яе можа хістацца ад “вельмі смачна” да “хіба гэта можна есці”. У любым выпадку яна мала каго можа пакінуць абыякавым. Аснова індыйскай кухні — агародніна, бабовыя культуры, рыс, малочныя прадукты і, канечне ж, традыцыйныя спецыі, сярод якіх адно з першых месцаў займае сумесь ... Падрабязней »
Мы ўсё ўмеем, важна верыць
Што адрознівае педагога, які працуе па прызванні, ад проста добрага чалавека? Тое, што галоўнае для яго — садзейнічаць росту і развіццю іншых, быць цярпімым да недасканаласцей іншых, культываваць веру ў поспех іншага, клапаціцца пра іншага больш, чым пра сябе. Побач з педагогам па прызванні дзіця любога ўзросту адчувае сябе ўмелым, талковым, перспектыўным і ўнікальным. Важнай з’яўляецца яшчэ адна акалічнасць: педагог ... Падрабязней »
Падарунак з цеста
У нашай групе створаны ўсе неабходныя ўмовы для творчасці дзяцей, у тым ліку выкарыстоўваюцца разнастайныя матэрыялы: пластылін, гліна, воск і г.д. Але найбольш упадабаным стала салёнае цеста. Неабходныя для цеста інгрэдыенты лёгкадаступныя: соль, мука і вада заўсёды пад рукой. Замясіў — і можна ляпіць, колькі хочаш. Да таго ж салёнае цеста — экалагічна чысты матэрыял, які дае бясконцыя магчымасці для ... Падрабязней »
Элегантная страманта
Страманта — травяністая шматгадовая расліна, якая адносіцца да сямейства марантавых. Як і ўсе марантавыя, яна мае асаблівасць, па якой лёгка пазнаць прадстаўнікоў сямейства. У месцы злучэння ліставой пласцінкі і чаранка ёсць утварэнне з некалькіх пластоў клетак, якія дапамагаюць расліне хутка мяняць становішча лісткоў. Увечары або перад дажджом лісты складваюцца верхнім бокам унутр, паказваючы пры гэтым больш цёмны, часам пурпурны адварот. ... Падрабязней »
Кулінарны мікс, ці Амерыканская кухня ёсць!
Міф, які я хачу развянчаць сёння — адсутнасці ў Амерыцы нацыянальнай кухні як такой. Так, канечне, Амерыка — краіна эмігрантаў, але эмігранты ж сюды рушылі яшчэ ў часы Калумба, больш за 500 гадоў назад! Калумб прыбыў на Карыбскія астравы ў 1492 годзе, Juan Ponce de León прыбыў у Фларыду ў 1513 годзе, першая паспяховая англійская калонія на ўсходнім узбярэжжы ўзнікла ... Падрабязней »
Агарод у слоіку
На падаконніку дзіцячага садка “Дубок” вырас агарод. Пасаджаны рукамі дзетак, ён радуе невялікімі раслінамі, якімі могуць любавацца і дзеці, і дарослыя. Сёлета дашкольнікі ў сваім агародзе пасадзілі цыбулю — у невялікія пластыкавыя ёмістасці і ў трохлітровы слоік. Дзеці асабліва ганарацца гэтым слоікам-парніком. Цыбуліны, апушчаныя ў ваду, падымаліся вельмі хутка. Пёркі не гнуліся і не ламаліся, а цягнуліся ўгору і выраслі ... Падрабязней »