Голас — гэта прылада працы педагога. Галасавыя звязкі настаўніка падпадаюць пад цяжкую нагрузку, больш жорсткую, чым яны здольны вытрымаць. Кожны, хто прафесійна эксплуатуе свой галасавы апарат, абавязаны мець элементарныя веды пра гігіену голасу, што загартуе і засцеражэ галасавы апарат ад захворванняў. Гэта частка прафесійнай культуры педагога. Галасавы апарат, як і іншыя сістэмы арганізма, з часам слабее пад уплывам хвароб або ... Падрабязней »
Дзённая санлівасць у дзяцей: спосабы барацьбы
Сярод падлеткаў зараз стала модным хваліцца, што яны мала спяць, гадзінамі ўначы маюць зносіны ў сацсетках, а раніцай п’юць каву, каб прачнуцца. Дзеці не хочуць разумець, што пры недасыпанні (а ўрачы раяць: у 7—10 гадоў неабходна спаць 10 гадзін, 10—14 гадоў — 9 гадзін, 14—18 гадоў — не менш за 8 гадзін у суткі) цяжэй сканцэнтраваць увагу, запамінаць інфармацыю на ... Падрабязней »
Праблему смартфонаў бацькі вырашаюць… праз рэпетытараў
У нашай краіне амаль кожнаму кідаецца ў вочы мноства людзей у грамадскіх месцах, якія бесперапынна глядзяць у смартфон. Большасць з іх захоплены міні-гульнямі: каляровыя шарыкі, фігуркі, карты і г.д. Дзеці не выключэнне. Прычым нават у школе яны не адмаўляюць сабе ў гэтай забаўцы. Урок для некаторых таксама не падстава выключыць смартфон — гульню можна працягнуць, не звяртаючы ўвагі на настаўніка. ... Падрабязней »
Цудоўныя ліяны
У гады майго далёкага дзяцінства, бадай, ніводны кветнік не абыходзіўся без іпамеі — вясёлай ліяны з кветкамі-грамафончыкамі розных колераў. Яна чаплялася за плот, дэкарыруючы не заўсёды прывабны яго выгляд, цвіла з мая да самых замаразкаў. Між тым сямейства ліян даволі багатае на розныя кветкі. Сярод іх можна знайсці віды для ўпрыгажэння балконаў і лоджый, кампактныя, даўжынёй да 1,5 м, можна ... Падрабязней »
Знайдзіце куточак для цыніі
Некалькі гадоў назад каля аднаго адміністрацыйнага будынка я ўбачыла цэлую клумбу чырвоных цыній. Вялікія, як сподачак, суквецці былі настолькі прывабнымі, што нельга было адвесці погляд. У той момант я вырашыла, што цыніі будуць абавязкова цвісці на маёй клумбе каля пад’езда. У прынцыпе, я садзіла іх і раней, але няшмат. Цынія — даўно знаёмая ўсім расліна. У вёсках яе часта называюць ... Падрабязней »
Агародны фікус, ці Ватачнік сірыйскі
Расліна, пра якую я хачу расказаць, на жаль, малавядомая, многія пра яе нічога і не чулі. А шкада, бо яна валодае шэрагам важных уласцівасцей, асабліва для людзей хворых. Назваў у гэтай расліны некалькі: агародны фікус, эскулапава трава, ластавень, ватачнік сірыйскі. Агародным фікусам яе называюць за тое, што пры пашкоджанні сцябла расліна вылучае белы млечны сок, эскулапавай травой — за гаючыя ... Падрабязней »
Пісьмы сабе і іншым
Адным з яркіх уражанняў для мяне ў годзе, які надышоў, стала кніга — перапіска Астрыд Ліндгрэн з падлеткам Сарай Шварт (Юнгкранц). Выданне знайшлося ў адной незвычайнай кнігарні. Назва ў кнігі арыгінальная: “Вашы пісьмы я захоўваю пад матрацам”, і гэта зразумела, бо ўдзельніцы гэтай перапіскі — людзі незвычайныя, адной з якіх у той час было 63, а другой — 12 гадоў. ... Падрабязней »
Водар зімы
Зіма — гэта заўсёды крыху выпрабаванне на трываласць: холад, кароткі светлавы дзень. Час прыгожы, ды крыху сумны, асабліва калі снег — гэта больш мара, чым рэальнасць. Усім нам хочацца выпіць гарачага, каб адчуць цеплыню пледа і пяшчотнасць, і ў той жа час мы чакаем вяртання лета — вось, бадай, асноўная думка і сакрэт папулярнасці цёпла-гарачых вострых смакаў. Самыя распаўсюджаныя напіткі ... Падрабязней »
Экалагічнае падарожжа з календаром
Экакаляндар стваралі ўдзельнікі абласнога завочнага конкурсу інфармацыйных матэрыялаў эколага-біялагічнай накіраванасці, які арганізаваў Гродзенскі дзяржаўны абласны палац творчасці дзяцей і моладзі. На конкурс было прадстаўлена 98 календароў навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі з усіх раёнаў Гродзенскай вобласці. Як паведаміла загадчык аддзела экалогіі і інтэлектуальнага развіцця палаца Ганна Лушчык, у сувязі з вялікай колькасцю работ пераможцаў вызначалі ў сямі намінацыях. ... Падрабязней »
Калі ёсць любімая справа
Выдатная прырода Беларусі, пышныя яе гарады, ціхія вёскі, але галоўны набытак — гэта людзі, якія нас акружаюць, людзі, якія жывуць побач з намі. Навучэнцы 3 класа Любчанскай сярэдняй школы Навагрудскага раёна наведалі жыхарку пасёлка Раісу Аркадзьеўну Аляшкевіч. Мінулае Раісы Аркадзьеўны — гэта цяжкае пасляваеннае дзяцінства, гады вучобы, работа ў пасялковым савеце. Працавала шмат, не шкадуючы сіл і часу, выхоўвала сыноў, ... Падрабязней »