Загадчыцай ясляў-сада № 101 “Верасок” у Гродне Жанна Мікалаеўна Казловіч была прызначана яшчэ ў час яго будаўніцтва. І ўжо больш за адзінаццаць гадоў разам са сваім нязменным намеснікам па асноўнай дзейнасці Таццянай Вацлаваўнай Седа ператварае дзіцячую ўстанову ў месца, дзе кожны куточак выхоўвае і вучыць. — Праект нашага дзіцячага сада прадугледжвае шмат дадатковай прасторы: вялікія холы, калідоры, якія мы вырашылі ... Падрабязней »
Архів тега: Гродна
Зялёная лабараторыя
Ці каштавалі вы ківана? А вось навучэнцы гімназіі № 5 Гродна гэтай восенню змаглі не толькі ўбачыць незвычайны афрыканскі агурок, які яшчэ называюць рагатай дыняй, але і пакаштаваць яго. А вырасцілі экзатычную расліну ў гімназічнай цяпліцы. Cтварылі цяпліцу яшчэ ў сярэдняй школе № 21, на базе якой утварылася гімназія № 5. Дапамагалі ў гэтым шэфы — спецыялісты прадпрыемства “Зелянбуд”, супрацоўніцтва з якім ... Падрабязней »
Майстры шашак
З чарговымі дыпломамі вярнуліся з чэмпіянату Гродзенскай вобласці па шашках-64 навучэнцы аб’яднання па інтарэсах “Юныя шашысты” Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі “Спектр” Гродна. І гэта не адзіная перамога юных спартсменаў у гэтым навучальным годзе. Яны заваявалі 10 дыпломаў міжнароднага ўзроўню, 5 — абласнога і 5 дыпломаў на гарадскіх спаборніцтвах. — У кожнага дзіцяці ёсць свае спартыўныя задаткі, — запэўнівае майстар ... Падрабязней »
Па рацэ часу
Рака часу ўвасабляецца ў інтэр’ерах 4-й гродзенскай гімназіі. Калідоры другога паверха каля музейных памяшканняў тут упрыгожылі выявамі архітэктурных каштоўнасцей горада. І зрабілі гэта, як кажуць, уласнымі сіламі. А яшчэ ў гімназіі з’явілася традыцыя: дакранешся да маёлікавага крыжа, такога, як на Каложы, — і будзе табе шчасце, добрая адзнака на ўроку забяспечана. Але аб усім па парадку. — Наша гімназія пабудавана ... Падрабязней »
Экалагічнае падарожжа з календаром
Экакаляндар стваралі ўдзельнікі абласнога завочнага конкурсу інфармацыйных матэрыялаў эколага-біялагічнай накіраванасці, які арганізаваў Гродзенскі дзяржаўны абласны палац творчасці дзяцей і моладзі. На конкурс было прадстаўлена 98 календароў навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі з усіх раёнаў Гродзенскай вобласці. Як паведаміла загадчык аддзела экалогіі і інтэлектуальнага развіцця палаца Ганна Лушчык, у сувязі з вялікай колькасцю работ пераможцаў вызначалі ў сямі намінацыях. ... Падрабязней »
Бачанне будучыні ў дзіцячай творчасці
Установы адукацыі Гродзенскай вобласці сталі актыўнымі ўдзельнікамі абласной акцыі “Дзень Зямлі”, якую арганізаваў Гродзенскі дзяржаўны абласны эколага-біялагічны цэнтр дзяцей і моладзі. Удзельнікі збіралі макулатуру, пластыкавыя бутэлькі, а таксама стваралі праекты-макеты школы будучыні і дома, у якім хацелася б жыць. У рамках акцыі было сабрана 308 тон макулатуры і больш за 3 тоны пластыку. Самымі актыўнымі былі ўстановы адукацыі Астравецкага, Лідскага, ... Падрабязней »
Водары чароўных траў і кветак
У Гродзенскім дзяржаўным абласным эколага-біялагічным цэнтры дзяцей і моладзі пачала работу экспазіцыя “Водары чароўных траў і кветак”. Яе галоўная мэта — азнаямленне дзяцей са светам гаючых і араматычных траў і раслін, правіламі іх збору, ужываннем для аздараўлення арганізма. Усяго тут прадстаўлена каля 70 відаў раслін, якія растуць на палях і лугах не толькі Гродзенскай вобласці, але і ўсёй Беларусі, а ... Падрабязней »
Чытайце казкi малышам
За шалёным тэмпам жыцця мы часта забываем, што нашым дзецям неабходны не толькі матэрыяльны дабрабыт, але і наша ўвага, наш час, праведзены побач з імі. А калі бацькі возьмуць у рукі кнігу і адправяцца з малышом у незвычайны свет падарожжаў і казкі, то гэта стане бясцэнным светам адкрыццяў для дзіцяці. “Жылі-былі…”, “У некаторым царстве, у некаторым гаспадарстве…”, “Аднойчы…”, “За сінімі ... Падрабязней »
Лета ў зоакутку
Заняткі ў аб’яднаннях па інтарэсах заалагічнага профілю даюць магчымасць навучэнцам не толькі атрымаць дадатковую адукацыю па біялогіі і заалогіі, але і назіраць, даглядаць, карміць жывёл кутка жывой прыроды, аквакласа. Калекцыя жывёл Гродзенскага дзяржаўнага абласнога эколага-біялагічнага цэнтра дзяцей і моладзі налічвае больш за 30 відаў. Ёсць сярод іх і тайландскія палачнікі, сярэднеазіяцкая і чырванавухая чарапахі, маісавы полаз, гекон токі, плямісты эўблефар, ... Падрабязней »
Мелодыя кветак
Гродзенскі дзяржаўны абласны эколага-біялагічны цэнтр дзяцей і моладзі прыняў удзел у фэсце “Феерыя кветак”, які ўпершыню прайшоў у Гродне. На працягу трох дзён ва ўнутраным дворыку Гродзенскага дзяржаўнага музея гiсторыi рэлiгii праводзіўся фестываль кветак. На ім былі прадстаўлены кампазіцыі з жывых, штучных, стабілізаваных кветак і моху. Разам з прафесійнымі фларыстамі сваю творчую работу па афармленні фантана прадставіў і Гродзенскі дзяржаўны ... Падрабязней »