Сальвія (шалфей) — кветка, якой аддаюць перавагу пры ўпрыгожванні сваіх клумбаў кветкаводы. Яе можна сустрэць на прышкольных участках, каля адміністрацыйных будынкаў. Каб сальвія радавала пышным і працяглым цвіценнем, я хачу падзяліцца сваім вопытам. Сальвія — прыгожая расліна для клумбаў, яе можна выкарыстоўваць як вазонную культуру, асабліва нізкарослыя гатункі. Любяць гэтую кветку і ва Уселюбскім дзіцячым садзе — сярэдняй школе. Яе ... Падрабязней »
Архів тега: расліна
Непатрабавальная аглаанема
Аглаанема з’яўляецца прадстаўніком сямейства ароідныя. Гэтая расліна адносіцца да дэкаратыўна-ліставых і мае вельмі прыгожыя буйныя лісты. У прыродных умовах у аглаанемы лісце аднатоннае і афарбавана ў насычаны зялёны колер. У хатніх умовах часцей сустракаюцца стракаталістыя гатункі з малюнкам на лістах. Сярод стракатых дыфенбахій, мудрагелістых філадэндранаў аглаанемы выглядаюць даволі сціпла. Але ўважлівы погляд заўважыць вытанчаную форму і тонкую афарбоўку лістоў, прыгожыя ... Падрабязней »
Цудоўныя ліяны
У гады майго далёкага дзяцінства, бадай, ніводны кветнік не абыходзіўся без іпамеі — вясёлай ліяны з кветкамі-грамафончыкамі розных колераў. Яна чаплялася за плот, дэкарыруючы не заўсёды прывабны яго выгляд, цвіла з мая да самых замаразкаў. Між тым сямейства ліян даволі багатае на розныя кветкі. Сярод іх можна знайсці віды для ўпрыгажэння балконаў і лоджый, кампактныя, даўжынёй да 1,5 м, можна ... Падрабязней »
Знайдзіце куточак для цыніі
Некалькі гадоў назад каля аднаго адміністрацыйнага будынка я ўбачыла цэлую клумбу чырвоных цыній. Вялікія, як сподачак, суквецці былі настолькі прывабнымі, што нельга было адвесці погляд. У той момант я вырашыла, што цыніі будуць абавязкова цвісці на маёй клумбе каля пад’езда. У прынцыпе, я садзіла іх і раней, але няшмат. Цынія — даўно знаёмая ўсім расліна. У вёсках яе часта называюць ... Падрабязней »
Агародны фікус, ці Ватачнік сірыйскі
Расліна, пра якую я хачу расказаць, на жаль, малавядомая, многія пра яе нічога і не чулі. А шкада, бо яна валодае шэрагам важных уласцівасцей, асабліва для людзей хворых. Назваў у гэтай расліны некалькі: агародны фікус, эскулапава трава, ластавень, ватачнік сірыйскі. Агародным фікусам яе называюць за тое, што пры пашкоджанні сцябла расліна вылучае белы млечны сок, эскулапавай травой — за гаючыя ... Падрабязней »
Падарунак да Новага года
Калядны кактус вядомы ў нас вельмі даўно. Навуковая назва яго — шлюмбергера. Яго галінкі складаюцца з плоскіх пакарочаных сегментаў даўжынёй 2—3 см. Новыя сегменты ўтвараюцца на канцах старых, а на канцах маладых з’яўляюцца гладкія канічныя бутоны. Кветкі ў шлюмбергер буйныя і яркія. На здаровых раслінах яны ўтвараюцца ў вялікай колькасці і распускаюцца амаль адначасова, так што ўвесь хмызнячок ператвараецца ў ... Падрабязней »
Эфектная аралія
Дзякуючы элегантнаму, вельмі прыгожаму лісцю, гэта адна з самых распаўсюджаных пакаёвых раслін. Аралія — буйная вечназялёная расліна з разлапістым, шырынёй 15—45 см, скурыстым, лопасцевым, чымсьці падобным на раскрытую далонь лісцем на доўгіх чаранках. Аралія (альбо фатсія) адносіцца да сямейства араліевых. У пакаёвым кветкаводстве часцей сустракаецца фатсія японская. Яе радзіма — Японія і Паўднёвая Карэя. У прыродзе вырастае да 6 м, ... Падрабязней »
Мільён званочкаў
Апошнім часам асаблівай папулярнасцю карыстаецца расліна з дробнымі кветкамі — калібрахоа. Калібрахоа — на дзіва прыгожая і пяшчотная разнавіднасць ампельных раслін. Гэта шматгадовая расліна сямейства паслёнавых, у дзікай прыродзе распаўсюджана ў Аргенціне, Бразіліі і Уругваі. У садовай культуры вырошчваюцца гібрыды прыродных відаў, яны лічацца аднагадовымі раслінамі. Кветкі калібрахоа маюць доўгія паніклыя сцябліны, з-за якіх расліну лічаць ампельнай. Даўжыня парасткаў у ... Падрабязней »
Горны снег, ці малачай
Калі вам патрэбны расліны, якія не патрабуюць асаблівага догляду і ўстойлівыя да шкоднікаў і хвороб, малачаі — гэта тое, што вы шукаеце. Але ёсць і нязручнасці пры рабоце з імі: перасаджваць іх трэба з вялікім камяком зямлі, а даглядаючы — пазбягаць судакранання з млечным сокам. На тэрыторыі нашай школы расло тры віды малачаяў: мнагакветны, кіпарысападобны і аблямаваны. Гэтыя травяністыя расліны ... Падрабязней »
Сярэбраны вадаспад
Дзіхондра — ідэальная расліна для кашпо і падвесных кашоў. Добрая яна і ў кантэйнерах рознай вышыні, а таксама як глебапокрыўная для імітацыі каскадаў і ручайкоў у ландшафтным дызайне, на горках або ў ракарыях. Дзіхондра прывабная і як сцелістая расліна, па ёй нават можна хадзіць. Паспрабуйце высеяць яе насенне ў месцах, дзе газонная трава не расце, і вы атрымаеце цудоўны дыван. ... Падрабязней »