Архів тега: рэцэпт

Водар зімы

Зіма — гэта заўсёды крыху выпрабаванне на трываласць: холад, кароткі светлавы дзень. Час прыгожы, ды крыху сумны, асабліва калі снег — гэта больш мара, чым рэальнасць. Усім нам хочацца выпіць гарачага, каб адчуць цеплыню пледа і пяшчотнасць, і ў той жа час мы чакаем вяртання лета — вось, бадай, асноўная думка і сакрэт папулярнасці цёпла-гарачых вострых смакаў. Самыя распаўсюджаныя напіткі ... Падрабязней »

Магічныя стравы Новага года

Пярэдадзень ­Новага го­да — асаблівы, чароўны час для кожнага з нас. Мы жывём чаканнем цуду, выбіраем падарункі родным і блізкім і стараемся запоўніць апошнія дні старога года прадчуваннем новых перамог і дасягненняў. Хтосьці падымаецца на горныя вяршыні, хтосьці апускаецца пад зямлю ў таямнічыя, нязведаныя пячоры, некаторыя арандуюць начныя клубы ці рэстараны, але даволі вялікая колькасць людзей пры­трымліваецца старой традыцыі і сустракае ... Падрабязней »

Песня песень па-беларуску: кулінарныя матывы народнага вяселля

Прыгожа, шчодра, смачна. Вясельныя стравы асаблівыя, кожная невыпадкова выстаўлена на стол і мае пэўны сакральны сэнс, што, безумоўна, не адмаўляе выключных спажывецкіх якасцей. Традыцыйныя стравы Віцебшчыны вартыя ўвагі кожнай гаспадыні. Некаторыя, напрыклад, масляны баран, аржаны хлеб, клёцкі з душамі, рагаты каравай як элемент вясельнага абраду Дубровеншчыны, уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. — Рэцэптаў сабрана багата, у перспектыве ... Падрабязней »

Восеньскае меню

У свеце ўсё цыклічна: летам нам хочацца лёгкай прахалоды і мора, вясной — абнаўлення і зялёнага салату з маладой агародніны, зімой — свята, падарункаў і абавязкова глінтвейну з духмяным пячэннем. Восень — гэта спакой, кубачак духмянай гарбаты і няспешная яда ў асяроддзі сям’і. Гэта час, калі мая цяга да знаходжання ў родных сценах рэзка ўзрастае. У непагадзь міжсезоння так прыемна ... Падрабязней »

Проста проса… з сакрэтам

Дзіўныя рэчы іншы раз бываюць вельмі смачныя, калі, вядома, ты не баішся іх пакаштаваць. Са свайго школьнага дзяцінства я памятаю вельмі смачную прасяную кашу (напалам з рысавай), з кавалачкам масла і абавязковымі варанымі сасіскамі (дзве штукі). Каша, якая не з’ядалася разам з сасіскамі, пасыпалася цукрам і з задавальненнем запівалася шклянкай халоднага малака. Зусім новае бачанне гэтага паважанага прадукту я атрымала ... Падрабязней »

Бульба — сэрца лекар

Пра смакавыя якасці бульбы і спосабы яе гатавання мы, здаецца, ведаем усё. А яна, аказваецца, яшчэ і лекавы караняплод. Прыкладна 20—25% ад вагі клубняў складаюць вугляводы (крухмал), каля 2% — бялковыя рэчывы і 0,3% — тлушч. Бялок клубняў багаты на розныя амінакіслоты. У бульбе змяшчаецца многа калію (568 мг на 100 г сырой масы), фосфару (50 мг), значная колькасць магнію, ... Падрабязней »

Усё пра яблыкі

Англійская прыказка гаворыць: “Калі ты будзеш з’ядаць адзін яблык або моркву, доктар забудзе дарогу ў твой дом”. Яблык змяшчае да 80% вады, астатнія 20% — карысныя рэчывы: клятчатка, арганічныя кіслоты, пекцінавыя і дубільныя рэчывы, мікраэлементы — калій, натрый, кальцый, магній, фосфар, жалеза, ёд, а таксама вітаміны А, С, Е (прыродныя антыаксіданты), групы В, РР і іншыя. Яблычная, лімонная і вінная ... Падрабязней »

Анатомія пякучай жарсці

У кулінарыі існуе асаблівы пласт рэцэптаў і, калі хочаце, прадуктаў, якія, узнікшы дзе-небудзь аднойчы, адпраўляюцца ў бяскрайняе падарожжа, становячыся ўжо не толькі асаблівасцю сваёй радзімы, а сапраўднай агульначалавечай каштоўнасцю. І замест утылітарнага прадукту са строга зададзенай прагматычнай праграмай атрымліваюцца сімвал і культурная парадыгма для розных краін, народаў і кантынентаў, здольныя злучыць “залатую нітку часу”. Не верыце? Сачыце за рукамі. У ... Падрабязней »

Баклажан — вялікі пан, кабачок — карысны бачок

Лета — самы спрыяльны час для таго, каб зрабіць свой стол больш разнастайным на садавіну і агародніну. І сёння я хачу вам расказаць аб простых, але не заўсёды відавочных спосабах ужывання кабачкоў і баклажанаў. Бадай, няма такой кухні, якую б не ўпрыгожвала гэтая агародніна. Яна можа ўзбагаціць любое рагу, сатэ ці ікру. Цудоўна пакажа сябе ў мясных засмажках, падліўках і ... Падрабязней »

Райскія ягады, якія дораць прыгажосць і здароўе

У Еўропу духмяная ягада трапіла ў XVI стагоддзі. Французскі афіцэр, які прывёз першыя клубніцы на радзіму з Чылі, пісаў каралеўскаму кухару: “Прывёз Яго Вялікасці плады, якія пазбаўляюць сэрца ад пакут, прычыненых дзяржаўнымі хваляваннямі. Душа ад водару гэтых ягад напаўняецца любоўю, а розум — весялосцю”. Афіцэр не перабольшваў вартасцей незнаёмых пладоў. Пазней навукоўцы ўстанавілі, што клубніцы займаюць першае месца сярод усіх ... Падрабязней »