Архів тега: страва

Закусачны пірог “Восеньскае паляванне”

Вось і прыйшла пара атрымліваць асалоду ад восеньскага ўраджаю. І пакуль зняты ўраджай застаецца самым сакавітым і карысным, трэба яго максімальна выкарыстоўваць. Сёння нічога новага з прадуктаў я не прапаную — гэта будзе бульба і курынае мяса, але тое, што атрымаецца ў выніку, упэўнены, вам спадабаецца і прыемна здзівіць, пакінуўшы ўсіх у поўным захапленні. Рэцэпт, які я сёння прапаную, у першую ... Падрабязней »

Ідэальны чабурэк

Духмяная залацістая скарыначка, сакавітая начынка, густы булён ўнутры — вось што такое ідэальны чабурэк. Лепш за ўсё чабурэкі гатаваць дома самастойна. Ці складана згатаваць смачныя, румяныя чабурэкі з сакавітай мясной начынкай у абалонцы з хрусткага пузырыстага цеста? Паверце, нічога складанага ў гэтым няма. Класічнага цеста для чабурэкаў не існуе. Так, цеста на ва­дзе хатняй тэмпературы і на кефіры будзе менш пузырыстым, ... Падрабязней »

Духмяны кіш з агароднінай

Хачу падзяліцца рэцэптам, які восенню будзе вельмі актуальным. Кіш належыць да страў французскай кухні. Ён уяўляе сабой адкрыты пірог з асновай з цеста і заліўкай з яек, малака або вяршкоў і сыру. Кіш бывае з агародніннай, рыбнай або мясной начынкай. Гатуюць як вялікія кішы, так і маленькія парцыённыя. У гэты рэцэпт увахо­дзяць вяршкі, цвёрды сыр, салодкі перац, шмат сметанковага масла ... Падрабязней »

Піца-сланечнік

Не знойдзецца, думаю, ніводнага чалавека, які не спрабаваў бы выдатнай, хуткай у гатаванні стравы пад назвай “піца”. Гэтая сытная закуска стала папулярнай ва ўсім свеце. Некаторыя яе аматары не раз спрабавалі зрабіць яе самі, і, вядома ж, першай і адзінай перашкодай тут з’яўляецца гатаванне цеста для піцы. Хоць яно і складаецца з мінімальнай колькасці інгрэдыентаў, але трэба ўважліва выканаць дакладную ... Падрабязней »

Кабачковае лета

Нашы пастаянныя чытачы памятаюць цудоўныя кулінарныя матэрыялы гастранамічнага аглядальніка Ташы ЛАПАЦЕНКА. На працягу некалькіх гадоў яна дзялілася з намі знойдзенымі па ўсім свеце рэцэптамі, але пасля Таша засела за напісанне кнігі, і наша супрацоўніцтва перапынілася. Аднак адзін яе матэрыял тады не выйшаў, і вось дачакаўся свайго часу. Калі ласка, чытайце, гатуйце — і смачна есці. У кантэксце лета, усё роўна якога ... Падрабязней »

Карысная смаката

Піша вам ваш пастаянны аўтар і чытач. Гэтым разам я вырашыла падзяліцца рэцэптамі смачных страў у рубрыцы “Дамашняя энцыклапедыя”. Зараз большая частка нашага настаўніцтва знаходзіцца ў летнім адпачынку. Чаму б не парадаваць свае сем’і карыснымі і смачнымі салодкімі прысмакамі?  Тварожны пірог з карыцай Нядаўна я прыгатавала яго разам з дзецьмі. Асаблівая карысць гэтага пірага ў тым, што ў ім утрымліваюцца ... Падрабязней »

Дамашні курыны паштэт

Я ўпэўнены, што сённяшні рэцэпт вас асабліва зацікавіць, таму што гэты прадукт можа падавацца на стол як самастойная страва, а таксама як дабаўка або начынка да іншай стравы. З гэтага гатовага дамашняга паштэту можна згатаваць бясконцую колькасць закусак на святочны стол — і вынік заўсёды будзе гарманічны, высакаякасны і эфектны! Ну а калі гасцей не прадбачыцца, то гэта выдатная ідэя ... Падрабязней »

Макарона на патэльні

Аматарам макаронных вырабаў раю згатаваць гэтыя немудрагелістыя стравы. Але, як і любую іншую ежу, гатаваць іх трэба з душой. І тады прасцецкая макарона цалкам здольна прэтэндаваць на ганаровае званне пасты! Што можа быць прасцейшым і смачнейшым, чым макарона са свінінай, морквай, цыбуляй і спаржавай фасоляй?! Інгрэдыенты: спатрэбяцца любыя макаронныя вырабы — 3 шклянкі; 300 г свініны; спаржа (нарэзаная кавалачкамі) — 300 ... Падрабязней »

Сырнікі з тварагу на снеданне

Усе мы ведаем, што настрой на ўвесь дзень задаецца з самай раніцы. Вось чаму свае першыя гадзіны пасля абуджэння варта правесці максімальна станоўча і прадукцыйна, каб напоўніць сябе сіламі і энергіяй для наступнай працы. Прапаную вам свой рэцэпт надзвычай смачных сырнікаў з тварагу. Яшчэ гэтая страва выдатная тым, што прадукты, з якіх яна гатуецца, спалучаюцца з любой садавіной, а таксама ... Падрабязней »

“Вожыкі”

Нам спатрэбяцца: 8 вараных жаўткоў, 6 ст.л. смятаны, 4 ч.л. цукру, 1 ч.л. соды, гашанай воцатам, 200 г сметанковага масла, мука  — колькі возьме цеста. Адварваем яйкі ўкрутую. Аддзяляем бялкі ад жаўткоў. Расціраем жаўткі з цукрам. Дабаўляем смятану, масла. Прасейваем шклянку мукі ў глыбокую міску. Да мукі дабаўляем соду, гашаную воцатам. Добра змешваем соду з мукой, затым злучаем усе інгрэдыенты. ... Падрабязней »