Архіў катэгорыі : Дамашняя энцыклапедыя

Мне ніяк не спіцца, пакуль на кухні мая піца

Хачу падзяліцца рэцэптам прыгатавання ў духоўцы выдатнай піцы з каўбасой. Цеста атрымліваецца вельмі смачным, лёгка фармуецца. З гэтай колькасці цеста я выпякаю дзве піцы з тонкай асновай. З начынкай можна эксперыментаваць і падбіраць яе на свой густ (грыбы, рыба, агародніна). Ах, якая ж яна апетытная, гэтая піца “Смачная”! Інгрэдыенты: • для цеста: мука — 350 г; дрожджы сухія — 7 г; ... Падрабязней »

Солім сала і паляндвіцу

Каб выбраць правільнае сала, лепш адправіцца на рынак або ў фермерскі магазін.У першую чаргу звярніце ўвагу на колер: ён павінен быць белым ці ружаватым, але абавязкова аднародным. Шкурка сала павінна быць тонкай, гладкай, без шчаціння і пажадана з таўром ветэрынарнага ўрача. Праткніце сала нажом, відэльцам ці запалкай. Калі яно пратыкаецца лёгка ці з невялікім супраціўленнем, прадукт заслугоўвае вашага адабрэння. Пасля ... Падрабязней »

Падзімняя сяўба агароднінных культур

Асноўнае правіла падзімняй сяўбы — правесці ўсе пасадкі ў зручны час. Калі пасеяць рана, калі яшчэ цёпла і тэмпература паветра плюсавая, то нашы азімыя пачнуць прарастаць, а затым з першымі маразамі гэтыя сеянцы проста загінуць. Падзімнія пасадкі трэба праводзіць, калі ўсталюецца халоднае надвор’е з лёгкім устойлівым марозікам і тэмпературай паветра ­2 — ­3оС. На загадзя падрыхтаваныя градкі трэба высаджваць зімовыя ... Падрабязней »

Як захаваць цыбулю-парэй

Цыбуля­-парэй — гэта двухгадовая расліна. На другі год яна зацвітае і дае сваё насенне. Лісце ўтвараецца да позняй восені, бо ў гэтай расліны практычна адсутнічае перыяд спакою. Нягледзячы на змену пары года, лісце ў цыбулі­парэю застаецца сакавітым, мясістым і прыемным на смак. Толькі ў познеспелых гатункаў лісце больш цвёрдае, але затое гэтыя расліны больш марозаўстойлівыя. Цыбулю-­парэй можна назваць адной з ... Падрабязней »

Марошка — бурштынавая царыца балот

Марошка — шматгадовая расліна сямейства Ружавыя, сваячка маліны. Культуру называюць па­рознаму: тарфяная ягада, імховая парэчка, балотны бурштын. Гэтая карысная ягада багатая на вітаміны C і А. Яна эфектыўна змагаецца з прастуднымі захворваннямі, а яшчэ паляпшае зрок і актывізуе работу шчытападобнай залозы, спрыяе абнаўленню і аднаўленню тканін, умацаванню нервовай сістэмы, выводзіць з арганізма таксіны, а таксама эфектыўна спрыяе зніжэнню рызыкі анказахворванняў. ... Падрабязней »

Даўкія ягады ароніі

Чарнаплодная рабіна, або аронія чарнаплодная — добра вядомая ў многіх кутках Беларусі шматгадовая расліна. Аронія выкарыстоўваецца не толькі для атрымання карысных і смачных пладоў, але і для азелянення. На гронках красуюцца сакавітыя чорныя ягады, а прыгожая лістота да восені расквечваецца ўсімі адценнямі жоўтага, залацістага, чырвонага колеру. Вырошчваюць аронію як пладовую, лекавую і дэкаратыўную расліну. Абзавесціся ёй на сваім участку будзе  ... Падрабязней »

Хітрыкі ад Анатольеўны

Прабачце, калі ласка, паважаныя мужчыны, але ўсю гаспадарку і побыт у сям’і звычайна вядзе жанчына і вялікую частку свайго часу яна праводзіць на кухні. Напэўна, у кожнай гаспадыні ёсць свае маленькія сакрэты і хітрыкі, якімі яна карыстаецца, каб сэканоміць каштоўны час або зрабіць сваю каронную страву непаўторнай. Жанчынкі! Скарыстайцеся спісам хітрыкаў ад Анатольеўны, якія дапамагаюць ёй адчуваць сябе на кухні як ... Падрабязней »

Артэрыяльная гіпертэнзія

Артэрыяльная гіпертанія (гіпертэнзія, гіпертанічная хвароба) — хранічнае захворванне, якое найбольш часта сустракаецца ў дарослых, звязанае з павышэннем артэрыяльнага ціску. Цалкам вылечыць яго нельга, аднак свой стан можна трымаць пад кантролем. Павышаны ціск — адзін з фактараў рызыкі ішэмічнай хваробы сэрца (рызыка ў гэтым выпадку разумеецца не толькі як высока падымаецца ціск, але і час, на працягу якога назіраецца павышаны ціск). ... Падрабязней »

Аматарам простай і смачнай ежы прысвячаецца

Скумбрыя, або макрэль, — смачная і карысная рыба, колькасць амега-3, што ў ёй змяшчаецца, дапамагае прадухіліць інфаркт, атэрасклероз і іншыя хваробы. Не выключайце яе са свайго рацыёну. “Скумбрыя-выручалачка” Інгрэдыенты: вада — 1 л; соль — 1 ст.л.; цукар — 1 ст.л.; лаўровы ліст — 1 шт.; перац чорны гарошкам — 3 шт.; скумбрыя — 3 шт. Cпачатку я ачышчаю рыбу. Раблю ... Падрабязней »

Развітальны пацалунак восені

У кожным доме, у кожным халадзільніку зімой павінен стаяць слоік з салёнымі зялёнымі памідорамі. Зялёныя памідоры ў салёным выглядзе адрозніваюцца незвычайна пікантным смакам, многія іх любяць больш, чым салёныя агуркі. Салёныя зялёныя памідоры ўніверсальныя ў выкарыстанні. Яны добрыя і ў выглядзе закускі, з імі атрымліваюцца вельмі смачнымі і расольнік, і вінегрэт, і многія іншыя стравы. Існуюць розныя спосабы засолкі зялёных ... Падрабязней »