Архіў катэгорыі : Наш сад

Лаванда — каралева пахаў

Лаванда вельмі прыгожая расліна і пакарае далікатным, тонкім пахам. Яе пушыстыя кусцікі, якія стракацяць яркімі суквеццямі-каласкамі, цудоўна падыходзяць для бардзюраў, альпійскіх горак і ракарыяў. Гэтая шматгадовая кветка цеплалюбівая, таму вырошчваць яе ў адкрытым грунце можна не ў любой кліматычнай зоне. У халодным клімаце трэба высаджваць кусцікі ў вазоны і пры першым жа намёку на пахаладанне пераносіць у цёплае месца. Як ... Падрабязней »

Табе, любімы горад!

Напярэдадні святкавання 1000-годдзя Брэста сярэдняя школа № 20 імя Героя Савецкага Саюза Д.М.Карбышава прыняла актыўны ўдзел у гарадскім фестывалі-конкурсе “Фарбы Брэста”. Па выніках конкурсу школа другі раз адзначана дыпломам пераможцы гарадскога фестывалю ў намінацыі “Найлепшае афармленне ўстановы сацыяльнай сферы”. Школа размешчана ў цэнтральнай частцы горада на перасячэнні дзвюх вуліц — Карбышава і Бу­дзёнага, і стан тэрыторыі заўсёды ў полі зроку жыхароў. ... Падрабязней »

Сансеўера

Шматгадовая вечназялёная бессцябловая расліна, або сансеўера, адносіцца да сямейства спаржавыя. Гэты род аб’ядноўвае каля 60 відаў, якія ў прыродных умовах можна сустрэць у сухіх і камяністых абласцях субтрапічных і трапічных паясоў Мадагаскара, Інданезіі, Афрыкі, Паўднёвай Фларыды і Індыі. Гэтая расліна, якую вырошчваюць у дамашніх умовах, вызначаецца непатрабавальнасцю, і таму даволі распаўсюджаная. У народзе яе яшчэ называюць “змяіная скура”, ці “шчупаковы хвост”, ці “цешчын ... Падрабязней »

Разбіла мне сэрца дыцэнтра

У гады майго дзяцінства гэтая арыгінальная кветка так і называлася — “разбітае сэрца”. Расла яна амаль на кожным падвор’і і разрасталася так хутка, што яе нават высялялі за плот. Асабліва яе ніяк не даглядалі, расла сама па сабе. А потым на даволі працяглы перыяд гэтая кветка была забыта. Зараз дыцэнтра, так яна называецца па-навуковаму, перажывае другое нараджэнне. Выведзена шмат новых ... Падрабязней »

Геснерыевыя з лускавіннымі карэнішчамі

Сямейства геснерыевых уключае мноства раслін з прыгожымі, часта арыгінальнай формы кветкамі. Сярод іх ёсць віды, якія маюць у жыццёвым цыкле перыяд спакою, напрыклад, даўно вядомы кветкаводам ахіменес і менш распаўсюджаная эўкадонія. Яны належаць да асобнай групы геснерыевых з лускавіннымі карэнішчамі. Першыя звесткі пра ахіменес адносяцца да сярэдзіны XVIII стагоддзя. Ахіменес прамастаячы быў апісаны ў 1756 годзе батанікам Патрыкам Браўнам пры ... Падрабязней »

Традэсканцыя

У нашай рубрыцы мы ўжо пісалі пра традэсканцыю садовую віргінскую — чароўную расліну з дробнымі блакітнымі альбо белымі кветачкамі. Але ёсць яшчэ і пакаёвая традэсканцыя — непераборлівая ампельная расліна, якая гадоў трыццаць назад была ў кожным доме. Зараз мода на яе вяртаецца, і гэтая кветка вартая таго, бо падыдзе да любога інтэр’ера, добра расце ў цемнаватым месцы, не патрабуе вельмі стараннага догляду. Існуе ... Падрабязней »

Ананас

Еўрапейцы пазнаёміліся з ананасам у канцы XV стагоддзя, калі Хрыстафор Калумб прывёз гэты экзатычны фрукт у Іспанію з трапічнай Амерыкі. Згодна з легендай, імператар Чарльз V быў настолькі здзіўлены незвычайным выглядам гэтага фрукта, што нават адмовіўся яго каштаваць, нягледзячы на запэўненні прыдворных пра яго цудоўны смак. Тым не менш іншыя былі не такімі катэгарычнымі — і хутка ананас стаў папулярным ... Падрабязней »

Эўхарыс, ці Амазонская лілея

Эўхарыс, ці амазонская лілея, прыгожа цвіце і мае ўсе якасці, якія неабходны для хатняй расліны. Яе кветкі распускаюцца двойчы за год, а лісты не ўступаюць па прыгажосці лепшым прадстаўнікам дэкаратыўных раслін. І ў дадатак да гэтага мае яшчэ і цудоўны пах, які не заўсёды можна сустрэць у хатніх раслін. Месцазнаходжанне і асвятленне Догляд эўхарысу вельмі лёгкі. Што да асвятлення, то ... Падрабязней »

Сальпіглосіс

Аднагадовыя кветкі з’яўляюцца ў мяне на клумбе самымі рознымі  шляхамі. Пра некаторыя я даведваюся праз часопісы і каталогі, некаторыя бачу на клумбах і потым ужо шукаю пра іх інфармацыю, а бывае і так, што проста прыцягне ўвагу малюнак на пакеціку з насеннем. Апошні варыянт — гэта пра сальпіглосіс. Неймавернай прыгажосці кветкі, па форме падобныя на немахровую петунію, але расфарбаваныя ва ... Падрабязней »

Калерыя, ці Калумбійская прыгажуня

Сваю назву гэтая расліна сямейства Геснерыевых атрымала па імені вучонага Майкла Колера, які выкладаў прыродазнаўчыя навукі ў інстытутах Цюрыха ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя. Часам у літаратуры прыводзіцца іншая назва кветкі — цідэя ці ізалома. Род налічвае каля 60 відаў раслін, а яго радзімай з’яўляюцца трапічныя зоны Цэнтральнай Амерыкі. У хатнім кветкаводстве калерыя ­ўяўляе сабой невысокую травяністую расліну да 50 см ... Падрабязней »