На стале — “Раскоша”

Калі свята на парозе, а часу на падрыхтоўку мала, тады гэты рэцэпт стане для вас сапраўднай знаходкай. Лёгкі слоены салат не проста ўпрыгажэнне святочнага стала. Гэта яшчэ і вельмі смачная страва. Прадукты ў ёй падабраны гарманічна, гатаванне не складанае. Так што ў вас бу­дзе шанс здзівіць блізкіх арыгінальным салатам. Нам спатрэбіцца: шампіньёны — 700 г; алей — 1 ст.л.; цыбуля ... Падрабязней »

Анёльская труба бругмансія

Бругмансія належыць да сямейства паслёнавых. Можна лёгка пераблытаць яе з дурнап’янам, бо яны знешне вельмі падобныя. Аднак розніца паміж гэтымі раслінамі істотная: бругмансія прадстаўлена дрэвамі і кустамі, а дурнап’ян — гэта травяністая расліна. З­за духмяных кветак, што нагадваюць формай буйныя грамафончыкі, бругмансію называюць залатым дурнап’янам ці анёльскай трубой. Выбар месца Для бругмансіі выберыце на садовым участку добра асветленае месца, якое будзе ... Падрабязней »

Новы год у тэхнастылі

Да Новага года яшчэ амаль месяц, а ў Брэсцкім абласным цэнтры інавацыйнай і тэхнічнай творчасці доўгачаканае свята ўжо надышло. Тут адкрылася экспазіцыя абласнога этапу VII Рэспубліканскага конкурсу “ТэхнаЁлка”. Гэтае спаборніцтва — адно з самых любімых і папулярных у навучэнцаў і педагогаў краіны. Конкурс праводзіцца з мэтай актыўнага далучэння моладзі да навукова-тэхнічнай творчасці, яе прапаганды, выяўлення і падтрымкі таленавітых юнакоў і дзяўчат. Сёлетні конкурс ... Падрабязней »

У самае сэрца

Па меры назапашвання даных аб магчымых наступствах перанесенага COVID-19 навукоўцы звярнулі ўвагу, што так званы посткавідны сіндром нярэдка працякае цяжэй, чым сама вірусная інфекцыя. Першапачаткова яны меркавалі, што COVID-19 паражае выключна лёгачную тканку, а спадарожныя шматлікія ўскладненні з’яўляюцца толькі вынікам гіпаксіі (кіслароднага галадання) і выяўленага запаленчага працэсу. Сёння, акрамя паражэння нервовай і дыхальнай сістэм, нырак, печані і іншых органаў, урачы ... Падрабязней »

Край, які здзіўляе

Старадаўнія замкі і цікавыя музеі, куткі некранутай прыроды і маштабныя гідратэхнічныя збудаванні, старажытныя храмы, шматлікія радавыя сядзібы… Усё гэта можна ўбачыць на Гродзеншчыне. Гэты рэгіён сапраўды ўнікальны. Наўрад ці якая іншая вобласць валодае такой разнастайнасцю архітэктурных і гістарычных помнікаў. Па Гродзеншчыне складана вандраваць па канкрэтным маршруце. Тут літаральна ў кожнай вёсачцы знойдуцца свае арыгінальныя славутасці, дзеля якіх варта звярнуць з ... Падрабязней »

Наша спадчына

За многія стагоддзі беларускі народ стварыў багатую і самабытную культуру, увасобленую ў духоўных традыцыях, звычаях і абрадах. Менавіта таму з мэтай патрыятычнага і духоўна-маральнага выхавання моладзі, адраджэння і зберажэння мясцовых традыцый на базе Стытычаўскай сярэдняй школы Пінскага раёна дзейнічае апорная пляцоўка “Выкарыстанне рэгіянальных традыцый і абрадаў у пазаўрочнай дзейнасці”. Пляцоўка цесна ўзаемадзейнічае з установамі адукацыі Піншчыны і арганізацыямі, дзейнасць якіх ... Падрабязней »

Туя перазімуе

Гэтая цудоўная вечназялёная расліна сямейства кіпарысавых лічыцца непатрабавальнай. Зрэшты, так і ёсць. Вясной і летам туя практычна не патрабуе ўвагі. Усё, што неабходна расліне, — рэдкія палівы і ўмераная падкормка. А вось асенні догляд — падрыхтоўка да зімы — справа больш сур’ёзная. Асенні догляд туй і падрыхтоўка іх да зімы — справа нескладаная. Галоўнае — своечасова і паслядоўна правесці ўсе працэдуры. Па-першае, тую неабходна абрэ­заць. Гэта ... Падрабязней »

Выспела каліна

Сярод мноства ягад, што растуць на тэрыторыі Беларусі, многія чамусьці забываюць пра каліну, а дарма. Канечне, яе горкія ягады наўрад ці хто-небудзь будзе есці проста з дрэва. А вось калі сабраць ягады пасля першых замаразкаў, горыч у іх ужо не будзе так адчувацца, і тады з каліны можна згатаваць морс, кісель, начынкі для пірагоў, зварыць варэнне ці проста перацерці з ... Падрабязней »

Зафаршыруем

Фаршыраваны перац — смачная і каларыйная страва, якую па­рознаму гатуюць у многіх краінах. Напрыклад, у італьянскім Неапалі існуюць два варыянты начынкі. У першым выпадку гэта смажаныя баклажаны, аліўкі, кілька, чэрствы хлеб, а ў другім — спагеці. Дарэчы, менавіта варыянт са спагеці сустракаецца як адзін з самых першых варыянтаў начынкі перцу. Існуюць варыянты начынкі з агародніны, сыру, рыбы або нават суніц. Як ... Падрабязней »

Фаленопсісы: мае лайфхакі

Думаю, многім вядомае лёгкае адчуванне страху, калі ў доме з’яўляецца “экзэмплярчык” флоры, з якім дагэтуль ніколі раней не даводзілася мець справы. Так было і ў мяне, калі муж падарыў на дзень нараджэння такую дзіўную “незнаёмку”, як архідэя. З таго часу прайшло ўжо нямала гадоў, і мне ўвесь час не дае спакою думка пра тое, што трэба напісаць некалькі радкоў пра ... Падрабязней »