Вывучаем асаблівасці пакаёвых раслін

Кожнаму добра вядома, што вучэбны кабінет выглядае больш утульна і эстэтычна, калі ў ім ёсць дэкаратыўныя пакаёвыя расліны. Яны аказваюць станоўчы ўплыў на здароўе як вучняў, так і настаўнікаў: расліны паглынаюць вуглякіслы газ і шкодныя рэчывы, вылучаюць кісларод, увільгатняюць паветра, ачышчаюць яго. Аднак ці ўсе пакаёвыя расліны можна выкарыстоўваць для азелянення кабінетаў устаноў адукацыі? Каб адказаць на гэтае пытанне, вучаніца ... Падрабязней »

Guten Appetit!

З пункту гледжання сусветнай кулінарыі, нямецкая кухня, бадай, самая прамалінейная і ў той жа час неадназначная. Цікавейшая гісторыя, можа, толькі кухні Туманнага Альбіёна. Але ў абодвух выпадках мы гаворым больш пра цярністы шлях прагрэсу, чым пра багацце кулінарных вытанчаных страў. Нягледзячы на тое, што германскае гастранамічнае багацце любімае і папулярнае ва ўсім свеце, пра яго вытокі мы ведаем даволі мала. ... Падрабязней »

Ці карысныя яйкі з селенам

Селен — гэта мінерал, які ўтрымліваецца ў глебе, прадуктах харчавання і ў невялікай колькасці ў вадзе. Да 1957 года ён лічыўся таксінам, але сучасныя даследаванні даказалі, што ўжыванне невялікай колькасці селену прыносіць відавочную карысць здароўю чалавека. Пры дэфіцыце гэтага мінерала ў арганізме не могуць нармальна працякаць такія працэсы, як: засваенне ёду; яго зніжэнне вядзе да гарманальнага дысбалансу і паслаблення імунітэту ... Падрабязней »

Сіндром густой крыві

Згодна з вынікамі медыцынскіх даследаванняў, у сардэчна-сасудзістых захворванняў могуць быць розныя прычыны. І калі адны (спадчыннасць, узрост) застаюцца нязменнымі, то іншыя можна карэкціраваць з дапамогай адмаўлення ад шкодных звычак і змянення спосабу жыцця. Павышаная вязкасць крыві — медыцынскі тэрмін, эквівалентны размоўнаму выказванню “густая кроў”. Традыцыйна лічыцца, што згушчэнне крыві звязана з павышэннем узроўню пратрамбіну — кампанента згусальнай сістэмы крыві. Такое ... Падрабязней »

З цікавасцю да традыцый

Шлях да вялікіх дасягненняў пачынаецца ў школе. Так, на ўроках абслуговай працы дзеці знаёмяцца з рознымі відамі творчасці, прычым чакаюць ад настаўніка дэманстрацыі новых і нетрадыцыйных відаў дзейнасці, рашэнняў, прыёмаў і матэрыялаў. Але новае, як вядома — гэта добра забытае старое. Традыцыйныя мастацкія рамёствы пры разумным і ўважлівым падыходзе арганічна ўваходзяць у сучасны побыт. Сярод іх — выцінанка, вышыванка, тэкстыльная ... Падрабязней »

Мода — далёка не з камоды

Я заўсёды трымаюся моды, але здалёк. А як педагог кожны дзень назіраю і ацэньваю тое, як апрануты нашы падлеткі. Пагадзіцеся, што моладзь усіх пакаленняў была і застаецца яркай і непрадказальнай ва ўсім, у тым ліку і ў манеры апранацца. І ўсё ж выбар адзення павінен адпавядаць сітуацыі, залежаць ад пары года і ўмоў надвор’я. Трэба сказаць, нашым навучэнцам варта сур’ёзна ... Падрабязней »

Рыхтуемся да Вялікадня

Да ўсялякага свята мы рыхтуемся. Да Вялікадня — асабліва. Вялікдзень — гэта свята шчодрых страў пасля Вялікага посту. Традыцыйна святочны стол складаецца з пірагоў, мясных страў і, канечне, яек-крашанак. Справа № 1: пафарбаваць яйкі. Нашы бабулі адварвалі яйкі ў цыбульніку — адвары шалупіння цыбулі, якое дазваляе дабіцца залаціста-карычневага колеру (чым больш цыбульніку, тым адвар больш насычаны). Можна пайсці арыгінальным шляхам ... Падрабязней »

Качка з пап’е-машэ і цецярук з сухіх траў

Праектная дзейнасць, якая накіравана на супрацоўніцтва педагога і навучэнца, развіццё яго творчых здольнасцей, дапамагае рэалізаваць самыя разнастайныя ініцыятывы. Для навучэнцаў нашай школы цікавым і карысным стаў удзел у конкурсе “Экалогія. Чалавек. Будучыня”. Дзейнасць навучэнцаў была накіравана на вырашэнне цікавых праблем, якія яны самі сфармулявалі: як вырабіць птушак з прыродных матэрыялаў, каб яны былі падобныя на падабраныя фатаграфіі, малюнкі; якія тэхналогіі ... Падрабязней »

Драсён сахалінскі

Некалькі гадоў назад я ўбачыла каля сваёй паліклінікі дзіўную расліну. Год назад яе не было, а цяпер перада мной рос велізарны куст з вялікімі лістамі і тоўстымі зялёнымі сцёбламі, якія нагадвалі бамбук. Я папрасіла адкапаць сабе парастак і праз некалькі тыдняў даведалася назву гэтай цудоўнай і непаўторнай па прыгажосці расліны. Гэта быў драсён сахалінскі. Буйное, да 30 см, сэрцападобнае лісце ... Падрабязней »

Стала лялька захапленнем

У жыцці кожнага чалавека наступае перыяд, калі за плячыма застаецца любімая работа, выраслі, знайшлі сваю жыццёвую дарогу і дзеці. Наперадзе такі жаданы заслужаны адпачынак. Аднак многія задумваюцца, чым жа заняцца дома? Такога пытання ніколі не ўзнікала ў Іны Сцяпанаўны Горбач з Любчы, што на Гродзеншчыне, бо яна таленавітая майстрыха-рукадзельніца. Я ўдзячна свайму лёсу за тое, што ў 1985 годзе ў ... Падрабязней »