Я не мясцовая, але ўжо амаль трыццаць гадоў пражыла ў вёсцы, а зараз аграгарадку, Пятрэвічы Навагрудскага раёна. Замужам, маю дваіх дарослых дзяцей (дачушку і сынка), а зараз траіх — сын ажаніўся. Працую бібліятэкарам у мясцовай школе, і не сакрэт — чытаю “Настаўніцкую газету”. Пятрэвічы сталі малой радзімай для маіх дзяцей, якія жывуць у Навагрудку і Мінску. Як толькі з’яўляецца свабодная хвілінка, ляцяць ... Падрабязней »
Архів тега: страва
Незвычайныя карункавыя бліны, фаршыраваныя вяндлінай і грыбамі
Кожны народ мае свае багатыя старажытныя традыцыі. Яны прысутнічаюць усюды: у адзенні, побыце, песнях, ежы. Так, да кожнага вялікага свята беларусы маюць пералік абавязковых страў. Хіба можна ўявіць Каляды без куцці, а Вялікдзень без куліча? Такой жа традыцыйнай беларускай ежай лічацца і бліны. Ёсць шмат рэцэптаў гатавання бліноў, але нязменнымі інгрэдыентамі застаюцца малако, цукар, соль, яйкі, алей. Мука для іх ... Падрабязней »
Курыны рулет з капустай, яйкамі і сырам
Калі першы французскі кухар надаў лустачцы ялавічыны (магчыма, свініны або індычкі) форму мініяцюрнай цыгары, ён і не падазраваў, што стаў аўтарам новага кулінарнага шэдэўра. Сёння рулеты з мяса, фаршу сталі ўпрыгажэннем святочных сталоў, сытнай і смачнай штодзённай ежай. А колькі цудоўных начынак можна “схаваць” у кожным рулеце, згатаваўшы такім чынам сапраўдную страву-сюрпрыз! Мясны рулет — гэта страва, здольная разнастаіць меню, ... Падрабязней »
“Беларускі гармонік”
Яшчэ тры стагоддзі назад бульба на стале беларусаў была далікатэсам, а цяпер мы лічым яе другім хлебам. І выкарыстоўваць яе можна не толькі як гарнір. Звычайная бульба можа мець прывабны і багаты выгляд на вашым стале. Трэба адзначыць, што порцыя стравы, якую я вам прапаную зрабіць разам са мной, можа быць рознай, але калі вы хочаце, каб яна атрымалася такой, ... Падрабязней »
Запечаныя шампіньёны, фаршыраваныя сырам і часнаком
Шампіньёны частыя госці нашага стала. Незалежна ад сезона, іх заўсёды можна знайсці ў продажы. Рэцэпты страў з гэтага карыснага прадукту адны з самых даступных. З імі вараць смачныя супы-пюрэ, гатуюць другія стравы. А таксама выкарыстоўваюць у салатах і закусках. Гэтыя грыбы выдатна спалучаюцца з многімі прадуктамі, дадаючы ім смак і ні з чым не параўнальны водар. Прапаную самы просты рэцэпт ... Падрабязней »
Пальчыкі абліжаш
Цікавыя факты і стравы з эфіопскай кухні Кожная захапляючая кулінарная гісторыя павінна пачынацца з цікавага рэцэпта, які можна паўтарыць на сваёй кухні. Сёння мы адпраўляемся на абпалены спёкай афрыканскі кантынент і будзем размаўляць пра эфіопскую кухню. Свой расказ я хачу пачаць з рэцэпта адной простай стравы, якая цудоўна спалучаецца з нашымі звычайнымі тонкімі блінамі. Кітфо Нам трэба: 0,5 кг сырога ... Падрабязней »
Guten Appetit!
З пункту гледжання сусветнай кулінарыі, нямецкая кухня, бадай, самая прамалінейная і ў той жа час неадназначная. Цікавейшая гісторыя, можа, толькі кухні Туманнага Альбіёна. Але ў абодвух выпадках мы гаворым больш пра цярністы шлях прагрэсу, чым пра багацце кулінарных вытанчаных страў. Нягледзячы на тое, што германскае гастранамічнае багацце любімае і папулярнае ва ўсім свеце, пра яго вытокі мы ведаем даволі мала. ... Падрабязней »
Рыхтуемся да Вялікадня
Да ўсялякага свята мы рыхтуемся. Да Вялікадня — асабліва. Вялікдзень — гэта свята шчодрых страў пасля Вялікага посту. Традыцыйна святочны стол складаецца з пірагоў, мясных страў і, канечне, яек-крашанак. Справа № 1: пафарбаваць яйкі. Нашы бабулі адварвалі яйкі ў цыбульніку — адвары шалупіння цыбулі, якое дазваляе дабіцца залаціста-карычневага колеру (чым больш цыбульніку, тым адвар больш насычаны). Можна пайсці арыгінальным шляхам ... Падрабязней »
Водар зімы
Зіма — гэта заўсёды крыху выпрабаванне на трываласць: холад, кароткі светлавы дзень. Час прыгожы, ды крыху сумны, асабліва калі снег — гэта больш мара, чым рэальнасць. Усім нам хочацца выпіць гарачага, каб адчуць цеплыню пледа і пяшчотнасць, і ў той жа час мы чакаем вяртання лета — вось, бадай, асноўная думка і сакрэт папулярнасці цёпла-гарачых вострых смакаў. Самыя распаўсюджаныя напіткі ... Падрабязней »
Магічныя стравы Новага года
Пярэдадзень Новага года — асаблівы, чароўны час для кожнага з нас. Мы жывём чаканнем цуду, выбіраем падарункі родным і блізкім і стараемся запоўніць апошнія дні старога года прадчуваннем новых перамог і дасягненняў. Хтосьці падымаецца на горныя вяршыні, хтосьці апускаецца пад зямлю ў таямнічыя, нязведаныя пячоры, некаторыя арандуюць начныя клубы ці рэстараны, але даволі вялікая колькасць людзей прытрымліваецца старой традыцыі і сустракае ... Падрабязней »