У дзейнасці кожнага педагога важны творчы падыход. А калі педагагічная дзейнасць сама па сабе пастаянная, бесперапынная творчасць? Напрыклад, як у педагога дадатковай адукацыі Магілёўскага абласнога цэнтра творчасці Алесі Акінчыц. Тварыць Алесі Мікалаеўне падабалася з дзяцінства. Яшчэ тады яна ведала, што ў дарослым жыцці будзе мастаком. — Ужо ў больш сталым узросце зразумела, што хачу не толькі сама займацца выяўленчай творчасцю, ... Падрабязней »
Водар ружы
Акрамя колеру і адпаведнай формы, у ружы павінен быць непаўторны водар, лічыць Ірына Андрэеўна Ярома і вучыць членаў студэнцкага гуртка шматлікім прамудрасцям працы з раслінамі. Навуковы студэнцкі гурток “Пакаёвае і аранжарэйнае кветкаводства” існуе на факультэце біялогіі і экалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Шмат гадоў кіруе ім Ірына Андрэеўна Ярома, сама выпускніца факультэта біялогіі і экалогіі. — Членам гуртка можна стаць ... Падрабязней »
Падарожжа па алфавіце
Памятаеце хрэстаматыйны выраз класіка: паэтаў павінна быць шмат і розных? Як, зрэшты, і вершаў. Рыфмаваных азбук — таксама. І яны ёсць. І раней выходзілі (напрыклад, у Васіля Віткі, Артура Вольскага, Авяр’яна Дзеружынскага, Рыгора Барадуліна, Уладзіміра Мацвеенкі, Міколы Чарняўскага, Казіміра Камейшы, Міколы Маляўкі, Уладзіміра Мазго і шэрага іншых паэтаў), а ў апошні час іх — нібы грыбоў у спрыяльную восень (прозвішчы нават ... Падрабязней »
Сям’я – каханне і шчасце
Лірычная мініяцюра Ціхі зімовы вечар. Прайшло навагодняе святкаванне. Ёлка ў святочным убранні зіхаціць рознакаляровымі агеньчыкамі. На ёй і гэтым разам з’явіліся новыя цацкі: бліскучы шарык, серабрыстая сняжынка з крышталікам і маленькае тыграня — сімвал года. Стала сямейнай традыцыяй набываць новыя цацкі для лясной прыгажуні. Разглядаючы іх на галінках, адразу падумалася, што ў хуткім часе цацак на ёлцы будзе зашмат, таму ... Падрабязней »
Каб не згаслі “калядныя агеньчыкі”
Ёсць кветкі, якія цвітуць лісцем, што не зусім звычайна сярод раслін. У снежні, напярэдадні Каляд, распускаецца незвычайна прыгожая кветка — малачай найпрыгажэйшы (Euphorbia pulcherrima), або пуансэція (Poinsettia). Цвіце малачай на Каляды, таму яго яшчэ называюць Каляднай зоркай і часта дораць якраз на святы. Аднак многія лічаць пуансэцію аднаразовай кветкай і выкідаюць, ледзь яна адцвіце. Між тым правільны догляд дазволіць “калядным агеньчыкам” свяціць ... Падрабязней »
Свая версія на свята
Хачу расказаць гісторыю самага папулярнага ў свеце салата “Цэзар”, які хутка адзначыць стагоддзе з дня з’яўлення, і прадставіць арыгінальны варыянт яго падачы. Гэты салат не мае нічога агульнага з рымскім імператарам Гаем Юліем Цэзарам, назва яго тычыцца іншага Цэзара — Цэзара Кардзіні, амерыканца італьянскага паходжання. Ён трымаў невялікі рэстаранчык і назваў яго сваім імем — Caesar’s Place. З’яўленне салата адбылося выпадкова: ... Падрабязней »
Нашы сямейныя традыцыі
Божае Нараджэнне католікі святкуюць у ноч з 24 на 25 снежня. Гэтае лепшае свята года мы сустракаем толькі дома, збіраючыся адной вялікай сям’ёй. На стол накрываем усе разам. Перш-наперш пад белы святочны абрус кладзём сена. На пярыну з сухой травы ставім талерку або пляцёнку з самай галоўнай стравай — аплаткамі (тонкі калядны хлеб). Гэта аналогія ясляў, у якіх ляжыць дзіця ... Падрабязней »
Лімон Меера
Сорт Меера быў выведзены больш за сто гадоў назад, і па сённяшні дзень менавіта яго можна назваць найбольш папулярным сортам лімона для дамашняга вырошчвання. Саджанцы гэтага сорту выдатна адчуваюць сябе практычна ў любой кліматычнай зоне пры забеспячэнні правільных умоў. Пры правільным вырошчванні лімон Меера (ці кітайскі лімон) добра цвіце і дае вельмі высокія ўраджаі невялікіх пладоў аранжавага колеру, якія маюць ... Падрабязней »
Боршч з арыгінальнай падачай
За час практычнай дзейнасці назапасіла нямала сакрэтаў, якімі дзялюся з навучэнцамі. У нашай справе немалую ролю адыгрывае фантазія, пачуццё густу, талент. З аднаго боку, гатаванне страў патрабуе скрупулёзнасці, з другога — наяўнасці творчай жылкі, каб прыдумаць арыгінальны рэцэпт або вытанчанае ўпрыгажэнне стравы. Мусіць, у кожным з нас жыве гурман. Раздражніць апетыт можа не толькі прыемны водар, але і арыгінальнае афармленне ... Падрабязней »
Мойва запечаная
Сёння мала каго здзівіш надрукаваным рэцэптам. Усе спасылаюцца на тое, што любыя парады можна знайсці ў інтэрнэце, націснуўшы літаральна адну-дзве кнопкі. Аднак самы правераны рэцэпт той, які, як кажуць, зняты з рук. Ды і педагагічным работнікам час ад часу хочацца адысці ад методык-практык і падзяліцца сваімі пазашкольнымі захапленнямі. Самыя актыўныя з’яўляюцца не толькі нашымі чытачамі, але і аўтарамі. Усіх астатніх ... Падрабязней »