Архіў катэгорыі : Дамашняя энцыклапедыя

Французская кухня ў рэтраспектыве

Аднойчы маршал Францыі маркіз дэ Кантад загадаў свайму кухару стварыць страву ў духу сапраўднай французскай кухні. Той згатаваў печань у сале і нафаршыраваў ёй цеста. Страва гэтая выклікала фурор, а новая порцыя пячонкі адправілася ў палац Людовіка ХVI. Кулінара ўзнагародзілі дваццаццю раскошнымі пісталетамі, а маршал атрымаў кавалак зямлі ў Пікардзіі. Адбылося гэта ў 1778 годзе. Паводле адной легенды, менавіта так ... Падрабязней »

Аскарбінавая кіслата (вітамін С)

Доўгачаканае лета ў разгары, аднак многіх бацькоў усё яшчэ хвалюе пытанне, як аздаравіць дзіця. Тры месяцы — не тры тыдні, дарослыя загадзя імкнуцца прадумаць і распланаваць летні перыяд так, каб дзеці добра адпачылі, набраліся сіл і сустрэлі асенне-зімовы “прастудны” сезон здаровымі, фізічна моцнымі. Летні лагер, паўднёвы курорт, да бабулі ў вёску, санаторый, спартыўны або школьны лагер — дзе б ні ... Падрабязней »

Ужывайце ёгурты

Ёгурт — гэта кісламалочны прадукт, які атрымліваецца ў выніку сквашвання малака спецыфічнымі ёгуртавымі бактэрыямі. Ёгурту ўжо больш за 7 тысяч гадоў, радзімай яго лічаць Балгарыю. У “жывым” ёгурце змяшчаюцца жывыя закваскі і мікробныя культуры балгарскай палачкі і тэрмафільнага стрэптакока. Ён у працэсе вытворчасці не награваецца, і кансерванты ў яго не дабаўляюцца. Тэрмін прыдатнасці жывога ёгурту не можа перавышаць 30 дзён. ... Падрабязней »

СПЕЦЫЯльны рай

Мабыць, цяжка знайсці чалавека, які б не каштаваў ці не чуў пра індыйскую кухню. Прычым меркаванне пра яе можа хістацца ад “вельмі смачна” да “хіба гэта можна есці”. У любым выпадку яна мала каго можа пакінуць абыякавым. Аснова індыйскай кухні — агародніна, бабовыя культуры, рыс, малочныя прадукты і, канечне ж, традыцыйныя спецыі, сярод якіх адно з першых месцаў займае сумесь ... Падрабязней »

Кулінарны мікс, ці Амерыканская кухня ёсць!

Міф, які я хачу развянчаць сёння — адсутнасці ў Амерыцы нацыянальнай кухні як такой. Так, канечне, Амерыка — краіна эмігрантаў, але эмігранты ж сюды рушылі яшчэ ў часы Калумба, больш за 500 гадоў назад! Калумб прыбыў на Карыбскія астравы ў 1492 годзе, Juan Ponce de León прыбыў у Фларыду ў 1513 годзе, першая паспяховая англійская калонія на ўсходнім узбярэжжы ўзнікла ... Падрабязней »

Guten Appetit!

З пункту гледжання сусветнай кулінарыі, нямецкая кухня, бадай, самая прамалінейная і ў той жа час неадназначная. Цікавейшая гісторыя, можа, толькі кухні Туманнага Альбіёна. Але ў абодвух выпадках мы гаворым больш пра цярністы шлях прагрэсу, чым пра багацце кулінарных вытанчаных страў. Нягледзячы на тое, што германскае гастранамічнае багацце любімае і папулярнае ва ўсім свеце, пра яго вытокі мы ведаем даволі мала. ... Падрабязней »

Што ж елі беларусы?

Гісторыя развіцця беларускай кухні перажывае чарговы віток павышанай увагі. Прафесійныя кухары, гісторыкі і гастранамічныя антраполагі на розныя галасы сцвярджаюць, што менавіта яны ведаюць тыя самыя сапраўдныя рэцэпты і могуць упэўнена адказаць на пытанне “Што іменна елі беларусы?”. Адны апелююць да таямнічых сшыткаў з рэцэптамі роду Радзівілаў, другія выступаюць за гістарычны аналіз і рэтраспектыву, трэція з цвёрдай упэўненасцю гавораць, што “мая ... Падрабязней »

Зэльвеншчына апетытная

“Даспадобы нам жыць у вёсцы” — праект з такой назвай ужо некалькі гадоў рэалізуе Князеўская сярэдняя школа Зэльвенскага раёна. Гэты праект дапамог не знікнуць унікальнай гастранамічнай спадчыне рэгіёна. Мы разам з навучэнцамі ездзім па вёсках, сустракаемся з мясцовымі жыхарамі, запісваем ад іх рэцэпты, якія былі ва ўжытку ў жыхароў Крамяніцкага і Зэльвенскага паветаў у пачатку і сярэдзіне XX стагоддзя, і, ... Падрабязней »

Водар зімы

Зіма — гэта заўсёды крыху выпрабаванне на трываласць: холад, кароткі светлавы дзень. Час прыгожы, ды крыху сумны, асабліва калі снег — гэта больш мара, чым рэальнасць. Усім нам хочацца выпіць гарачага, каб адчуць цеплыню пледа і пяшчотнасць, і ў той жа час мы чакаем вяртання лета — вось, бадай, асноўная думка і сакрэт папулярнасці цёпла-гарачых вострых смакаў. Самыя распаўсюджаныя напіткі ... Падрабязней »

Магічныя стравы Новага года

Пярэдадзень ­Новага го­да — асаблівы, чароўны час для кожнага з нас. Мы жывём чаканнем цуду, выбіраем падарункі родным і блізкім і стараемся запоўніць апошнія дні старога года прадчуваннем новых перамог і дасягненняў. Хтосьці падымаецца на горныя вяршыні, хтосьці апускаецца пад зямлю ў таямнічыя, нязведаныя пячоры, некаторыя арандуюць начныя клубы ці рэстараны, але даволі вялікая колькасць людзей пры­трымліваецца старой традыцыі і сустракае ... Падрабязней »