Сорт Меера быў выведзены больш за сто гадоў назад, і па сённяшні дзень менавіта яго можна назваць найбольш папулярным сортам лімона для дамашняга вырошчвання. Саджанцы гэтага сорту выдатна адчуваюць сябе практычна ў любой кліматычнай зоне пры забеспячэнні правільных умоў. Пры правільным вырошчванні лімон Меера (ці кітайскі лімон) добра цвіце і дае вельмі высокія ўраджаі невялікіх пладоў аранжавага колеру, якія маюць ... Падрабязней »
Архіў катэгорыі : Наш сад
Анёльская труба бругмансія
Бругмансія належыць да сямейства паслёнавых. Можна лёгка пераблытаць яе з дурнап’янам, бо яны знешне вельмі падобныя. Аднак розніца паміж гэтымі раслінамі істотная: бругмансія прадстаўлена дрэвамі і кустамі, а дурнап’ян — гэта травяністая расліна. Зза духмяных кветак, што нагадваюць формай буйныя грамафончыкі, бругмансію называюць залатым дурнап’янам ці анёльскай трубой. Выбар месца Для бругмансіі выберыце на садовым участку добра асветленае месца, якое будзе ... Падрабязней »
Туя перазімуе
Гэтая цудоўная вечназялёная расліна сямейства кіпарысавых лічыцца непатрабавальнай. Зрэшты, так і ёсць. Вясной і летам туя практычна не патрабуе ўвагі. Усё, што неабходна расліне, — рэдкія палівы і ўмераная падкормка. А вось асенні догляд — падрыхтоўка да зімы — справа больш сур’ёзная. Асенні догляд туй і падрыхтоўка іх да зімы — справа нескладаная. Галоўнае — своечасова і паслядоўна правесці ўсе працэдуры. Па-першае, тую неабходна абрэзаць. Гэта ... Падрабязней »
Выспела каліна
Сярод мноства ягад, што растуць на тэрыторыі Беларусі, многія чамусьці забываюць пра каліну, а дарма. Канечне, яе горкія ягады наўрад ці хто-небудзь будзе есці проста з дрэва. А вось калі сабраць ягады пасля першых замаразкаў, горыч у іх ужо не будзе так адчувацца, і тады з каліны можна згатаваць морс, кісель, начынкі для пірагоў, зварыць варэнне ці проста перацерці з ... Падрабязней »
Фаленопсісы: мае лайфхакі
Думаю, многім вядомае лёгкае адчуванне страху, калі ў доме з’яўляецца “экзэмплярчык” флоры, з якім дагэтуль ніколі раней не даводзілася мець справы. Так было і ў мяне, калі муж падарыў на дзень нараджэння такую дзіўную “незнаёмку”, як архідэя. З таго часу прайшло ўжо нямала гадоў, і мне ўвесь час не дае спакою думка пра тое, што трэба напісаць некалькі радкоў пра ... Падрабязней »
Залаты колас пахістахіса
Сярод кветак, што красуюць на нашых падаконніках, пахістахіс сямейства акантавых займае асобнае месца дзякуючы арыгінальнай форме сваіх суквеццяў. За іх у народзе расліна атрымала назвы “залаты колас”, “залатая крэветка” і “жоўтая свечка”. Цвіце пахістахіс дзіўна і нязвыкла. Спачатку на вярхушцы сцябла з’яўляюцца зачаткі коласа: пучок маленькіх зялёных лісточкаў з жаўтаватым адлівам. Гэта прыкветнікі. Чым большым становіцца суквецце, тым ярчэйшыя, буйнейшыя ... Падрабязней »
Расходнік — унікальная садовая расліна
Расходнік — адна з нямногіх раслін, здольных упрыгожыць сад позняй восенню. Адна з яго назваў — седум (у перакладзе з лацінскай sedere азначае “сядзець”): лісце, якое не мае чаранкоў, сапраўды быццам сядзіць на стволіках. Ёсць некалькі відаў расходніку: пурпурны, звычайны, каўказскі і інш. Яны падобныя знешне і блізкія па лячэбных уласцівасцях. Лісце часта выкарыстоўваюць у якасці абязбольвальнага сродку, разрэзанае ўздоўж і прыкладзенае ... Падрабязней »
Хоя, або Васковы плюшч
Хоя ўяўляе сабой трапічную вечназялёную вытанчаную ліяну, лісце якой мае васковае пакрыццё. Калі трэба азеляніць пакой, то хоя падыдзе для гэтага ідэальна, а дзякуючы свайму эфектнаму знешняму выгляду яна не толькі ўпрыгожыць памяшканне, але і зробіць яго больш утульным. Кветкаводы часта называюць такую культуру “васковым плюшчом”. Вырасціць яго ў хатніх умовах вельмі проста, бо ён адрозніваецца непераборлівасцю і непатрабавальны ў ... Падрабязней »
Алеандр, ці Ружа Міжземнамор’я
Алеандр, які пышна цвіце дома, прыгожы і некапрызны ў доглядзе. Выкарыстоўваецца ў ландшафтным дызайне для стварэння яркіх акцэнтаў у групавых пасадках. Алеандр нездарма называюць ружай Міжземнамор’я, яго пышныя буйныя суквецці на самай справе нечым нагадваюць каралеву кветак. Цвіценне Цвіценне хатняга алеандра — відовішча маляўнічае, яно зачароўвае. З ліпеня да пачатку кастрычніка кончыкі цёмных парасткаў з зялёным прадаўгаватым лісцем увенчаны яркімі гронкападобнымі суквеццямі. Буйныя ... Падрабязней »
Рассаджваем клубніцы
У ліпені самы час падрыхтаваць градкі да пасадкі вусоў сартавых клубніц. Выбраны для градкі ўчастак запаўняем арганікай (навозам або кампостам), дабаўляем бардоскую сумесь і суперфасфат. Усё перакопваем і пакідаем на 10 дзён, каб угнаенні пачалі “працаваць”, а зямля на градцы крыху ўшчыльнілася. Градку робім шырынёй 60 см і даўжынёй на ўвесь сонечны бок нашага ўчастка. Клубніцы высаджваем у два рады. ... Падрабязней »