Архіў катэгорыі : Наш сад

Вясновая рапсодыя

Сёлетні красавік выдаўся халодным, дзьме зусім не цёплы вецер, і ўсё ж такі жыццё набірае сілу. Успомніце, з якой любоўю вы саджалі ўвосень першацветы, нарцысы, цыбульныя кветкі — крокусы, мускары, сцылы, хіянадоксы. І адбыўся веснавы цуд — усё гэта зацвіло альбо рыхтуецца цвісці. Цудоўна перазімавала гейхера — яе барвовае лісце так і ззяе рознымі пералівамі. Выпусціла свае тычкі хоста, паказаліся апетытныя парасткі ... Падрабязней »

Індыкатары чысціні атмасферы

Па ўсёй планеце сёння налічваецца каля 10 тысяч відаў папарацей. На падаконнікі трапляюць самыя непатрабавальныя і пры гэтым дэкаратыўныя расліны. Сярод іх давалія, аспленіум, птэрыс, нефралепіс, адыянтум і іншыя віды з розных куткоў свету. Апошнія два з’яўляюцца самымі распаўсюджанымі. Нефралепіс Папараці — своеасаблівы індыкатар чысціні атмасферы. Папарацевыя вельмі дрэнна пераносяць загазаванасць і задымленасць, рэагуюць на перасушанае паветра, а калі вы ... Падрабязней »

Вырошчваем пакаёвыя расліны з мамай

Як прыцягнуць увагу бацькоў да адукацыйнага працэсу ў спецыяльным класе, дзе вучацца дзеці з цяжкімі множнымі парушэннямі ў развіцці? Як арганізаваць эфектыўную сумесную дзейнасць педагогаў, вучняў, іх мам і татаў? Мы выбралі метад праектаў — адзін з дзейсных спосабаў арганізацыі калектыўнай пазнавальнай і творчай дзейнасці. Праект “Вырасцім пакаёвую расліну разам з мамай”, які вырашае пэўныя задачы прадметаў “Асновы жыццядзейнасці” і “Гаспадарча-бытавая ... Падрабязней »

Маранта

Маранту кветкаводы любяць за яе цудоўнае лісце. Маранту трохколерную называюць малітоўнай раслінай за тое, што лісце яе цудоўным чынам рэагуе на святло. Пры недахопе асвятлення лісце прымае вертыкальнае становішча, па форме нагадвае замкнутую разетку; пры дастатковым асвятленні адварочваецца, размяшчаецца гарызантальна, а разетка адкрываецца. Так, увечары лісце маранты апускаецца, а раніцай разварочваецца. З-за таго, што расфарбоўка верхняй і ніжняй пласціны лістоў ... Падрабязней »

Арыстакратка дыфенбахія

Дыфенбахія ўжо паўтара стагоддзя прыцягвае ўвагу кветкаводаў усяго свету. Яна вытанчаная, зграбная, раскошная — сапраўдная арыстакратка сярод стракаталістых раслін. Нават у пахмурны дзень дыфенбахія стварае адчуванне святла і цяпла. Гэтыя хуткарослыя ароідныя здольны дасягаць у вышыню больш за два метры і могуць упрыгожыць любы інтэр’ер. Прыродныя месцы жыхарства дыфенбахій — трапічныя вобласці Амерыкі. Дыфенбахія адносіцца да хуткарослых і даволі буйных ... Падрабязней »

Цыкламен — кветка радасці і натхнення

Адна з самых прыгожых раслін у нашых дамах — цыкламен. Яго далікатныя кветкі ствараюць у пакоі радасную атмасферу. Гэта асабліва прыемна, таму што цвітуць цыкламены ў асенне-зімовы перыяд, калі так мала яркіх сонечных дзён. Корань цыкламена ўяўляе сабой пляскатую круглую клубнецыбуліну да 15 см у дыяметры з адзі­ным пунк­там росту. Пашкодзіце яе — пашко­дзіце цыбуліну. Лісце ў цык­ламена прыкаранёвае, скурыстае, сэрцападобнае, ... Падрабязней »

Мадам батэрфляй

Кісліца хатняя фіялетавая — адна з нямногіх непатрабавальных раслін, якія вырошчваюць у памяшканні. Кісліца, ці аксаліс, — расліна, якая ўваходзіць у сямейства Кіслічныя. І сапраўды, лісце расліны мае кіславаты смак, таму што багата на солі шчаўевай кіслаты. Таксама ў іх ёсць караціны і вітамін В. Таму лісце кісліцы можна ўжываць у ежу. Аксаліс, ці кісліцу, называюць па-рознаму: канюшына шчасця, заечая ... Падрабязней »

Калатэя, ці “малітвенная кветка”

Калатэя — шматгадовая дэкаратыўна-ліставая расліна з падземным карэнішчам, якое ўтварае паверхневую каранёвую сістэму. Ад карэнішча адыходзяць вертыкальныя парасткі з разеткамі лісця, пры гэтым адна разетка змяшчае толькі адзін цалкам развіты ліст. Ліставыя пласцінкі знаходзяцца на доўгіх вертыкальных чаранках ад 30 да 80 см вышынёй. Лісты буйныя, да 30 см, авальныя, нават ёсць і ланцэнталіставыя віды. Іх афарбоўка разнастайная: ёсць калатэі ... Падрабязней »

Мудрагелістыя ліхтарыкі

Радзімай фуксіі з’яўляецца Цэнтральная Амерыка і Новая Зеландыя. У сучасным свеце выведзена мноства відаў расліны з самай разнастайнай колеравай гамай. Фуксіі славяцца доўгім, з самай вясны і да позняй восені, цвіценнем. Расліны можна вырошчваць у ампельнай, куставой і штамбавай форме. Неверагодная колькасць афарбовак і відаў мудрагелістых ліхтарыкаў здзіўляе і зачароўвае. Каб расліна вырасла здаровай і радавала сваім цвіценнем пастаянна, трэба ... Падрабязней »

Пад пунсовымі ветразямі

Тэрыторыя Аўсянкаўскай сярэдняй школы Горацкага раёна нагадвае велізарны кветнік. Вясной тут цвітуць нарцысы, прымулы, крокусы, арабіс. Летам дзяцей і дарослых радуюць сваім хараством ружы, гартэнзіі, сальвіі, лілеі, петуніі, браткі. Упрыгожылі тэрыторыю школы і малыя архітэктурныя формы з выкарыстаннем камянёў: карабель “Пунсовыя ветразі”, “Смоўж”, “Каменны шар” і “Кропелькі расы”. У цэнтры знаходзіцца ландшафтная кампазіцыя “Пунсовыя ветразі”. Традыцыйна тут праводзяцца многія важныя ... Падрабязней »