Што можна зрабіць у тэхніцы батык? Каб адказаць на гэтае пытанне, дастаткова паглядзець на работы вучаніцы 2“А”класа сярэдняй школы № 7 Смаргоні Ліі Грывіцкай. Яе карціны — сапраўдныя шэдэўры! Лія толькі першы год займаецца ў Смаргонскім раённым цэнтры творчасці дзяцей і моладзі ў выкладчыцы Настассі Сяргееўны Бандарэнка. Але колькі цудоўных работ яна ўжо стварыла! З іх мы арганізавалі ў класе ... Падрабязней »
На радасць сабе і людзям
Вельмі важна, каб вольны час дзяцей быў напоўнены цікавымі і карыснымі справамі. З гэтай мэтай для выхаванцаў аддзялення сацыяльнага прытулку ў сацыяльна-педагагічным цэнтры Пружанскага раёна праводзяцца заняткі па інтарэсах, дзе хлопчыкі і дзяўчынкі займаюцца маляваннем, цестапластыкай, бісерапляценнем, аплікацыяй і іншымі відамі мастацтва, а таксама вырабляюць сувеніры з падручнага матэрыялу. Гэта добра развівае творчыя здольнасці дзяцей. Усацыяльна-педагагічны цэнтр прыходзяць дзеці рознага ... Падрабязней »
Бяспека з пялёнак
Дзіця пазнае свет з першых дзён жыцця. Гэта яго права — усюды соваць нос, хапаць тое, што дрэнна ляжыць, разбіраць па шрубках усё тое, што дрэнна закручана, і абавязкова каштаваць тое, што не паддаецца іншым метадам пазнання. Абавязак бацькоў — ахоўваць дзіця ад усяго таго, што тоіць пагрозу для здароўя і жыцця. Я вельмі ўважліва сачу за развіццём свайго малыша”, — ... Падрабязней »
Не хоча вучыцца?
Кожны педагог хоча, каб яго вучні добра вучыліся, з цікавасцю і жаданнем наведвалі школу. У гэтым не менш зацікаўлены і бацькі навучэнцаў. Але часам і педагогам, і законным прадстаўнікам непаўналетніх прыходзіцца са шкадаваннем канстатаваць: “Не хоча вучыцца”, “Мог бы выдатна займацца, але жадання няма”. У такіх выпадках мы можам сутыкнуцца з тым, што ў школьніка не сфарміраваліся патрэбы ў ведах, ... Падрабязней »
Збіраемся на экскурсію па біялогіі
Нас радуе веснавое надвор’е. Многія настаўнікі ўжо плануюць экскурсіі па біялогіі, каб навучэнцы набылі новыя веды, палюбаваліся прыгажосцю прыроды, азнаёміліся з відавой разнастайнасцю раслін. Але, адпраўляючыся на экскурсію, абавязкова трэба расказаць навучэнцам аб правілах бяспечных паводзін, пры гэтым звярнуць увагу на асаблівасці атрутных дзікарослых раслін,якія ўтрымліваюць небяспечныя для здароўя і жыцця рэчывы. Да ўрока біялогіі па тэме “Ядомыя і атрутныя ... Падрабязней »
Чытаць навакольных і сябе
Усе мы памятаем выказванне Шэрлака Холмса, звернутае да доктара Ватсана, пра тое, што людзі ўвогуле вельмі неназіральныя. І пра тое, што ён (Шэрлак Холмс) не выключэнне: “Я бачу не больш, чым вы, але я трэніраваўся заўважаць усё, што бачу”. Ці важны гэты занятак? Наколькі ён павінен быць паспяховым? Ці дазволіць трэніроўка назіральнасці пранікнуць у думкі і намеры людзей, якія нас ... Падрабязней »
Вясновая клумба на працоўным стале
У Гродзенскім дзяржаўным абласным эколага-біялагічным цэнтры дзяцей і моладзі адбыўся Абласны конкурс фларыстычнага дызайну “Сонца, мама і кветкі”. На конкурс было прадстаўлена 195 работ па розных намінацыях, у ім удзельнічалі навучэнцы і педагогі. Нішто так не радуе пасля доўгай зімы, як яркія фарбы абуджэння прыроды, што адкрываюцца ў фіялетавых гіяцынтах, ярка-жоўтых нарцысах і крокусах, сініх мускары, наліўных бутонах цюльпанаў і ... Падрабязней »
Жывіце шчасліва і не бойцеся змен!
Здараецца не раз чуць прапісныя ісціны, якія гуляюць у народзе, накшталт гэтых: “Менш ведаеш — лепш спіш” ці “Няхай конь думае, у яго галава вялікая”, аргументацыі на карысць жыцця несвядомага, імпульсіўнага, без імкнення да разумення ці ўсведамлення прычын і вынікаў, заканамернасцей і перспектыў. Так, думаць і аналізаваць няпроста, а часам і балюча, затое ёсць шансы зразумець прычыны няўдач і знайсці ... Падрабязней »
Страх перад экзаменам. Як з ім справіцца?
Страх — унутраны стан, абумоўлены рэальнай ці магчымай падзеяй, якая пагражае. Часам у чалавека, якому трэба прайсці праверку сваіх ведаў, гэты эмацыянальны працэс вельмі ярка выяўлены. Больш за тое, у многіх навучэнцаў можна назіраць беспадстаўную боязь у дачыненні да здачы экзаменаў. Што выклікае такі псіхалагічны стан? Якія могуць быць наступствы? Чаму гэта адбываецца? Як зменшыць страх перад экзаменам або пазбавіцца ... Падрабязней »
Упрыгажэнне саду — фізасцегія
Фізасцегія — непатрабавальная і прыгожая шматгадовая расліна, цудоўнае ўпрыгажэнне саду. Фізасцегія віргінская — расліна сямейства губакветных, у прыродзе расце ў сырых лясах па берагах рэк і азёр у паўднёва-ўсходняй частцы ЗША. Гэтая расліна мае высокія сцёблы даўжынёй да 1 м, усыпаныя вытанчанымі трубчастымі кветкамі. Кветкі афарбаваны ярка, святочна: могуць быць белымі, ружовымі, бэзавымі, малінавымі. Вельмі прыгожа выглядаюць пасаджаныя разам рознакаляровыя ... Падрабязней »