Архіў катэгорыі : Лячэбная педагогіка

Дзецям — толькі якаснае і бяспечнае харчаванне

Пытанні харчавання дзяцей заўжды выклікаюць шмат дыскусій. І зразумела чаму. У аддзелах дзіцячага харчавання прадстаўлена мноства прадуктаў. А якія з іх больш бяспечныя? Так, некаторыя аддаюць перавагу замежнай прадукцыі, лічачы яе больш якаснай. Але ёсць бацькі, якія давяраюць здароўе дзяцей выключна беларускім вытворцам. Такі выбар матывуецца тым, што айчынная прадукцыя больш натуральная і чыстая, у ёй змяшчаецца менш хімікатаў. Дык ... Падрабязней »

Здароўе — важны складнік прыгажосці

Сёння ў жанчын ёсць шмат магчымасцей, каб быць прыгожымі і падтрымліваць прывабны знешні выгляд. Каб жыць у гармоніі з сабой, неабходна паклапаціцца і пра сваё здароўе. Пра тое, як важна падтрымліваць жаночае здароўе, як засцерагчы сябе ад інфекцый і навучыць падлеткаў культуры сексуальных адносін, расказвае акушэр-гінеколаг загадчыца жаночай кансультацыі № 2 Барысаўскага радзільнага дома Алена Анатольеўна Кляніцкая. — Алена Анатольеўна, ... Падрабязней »

Якім павінен быць летні адпачынак?

Летнія канікулы — доўгачаканая пара для ўсіх хлопчыкаў і дзяўчынак пасля напружанага навучальнага года. Не трэба рана ўставаць, хадзіць у школу і рабіць дамашнія заданні. Цэлыя тры месяцы вольнага часу! Як правільна размеркаваць час на канікулах? Асноўная праблема ў тым, што дзеці дрэнна ўсведамляюць магчымасці і перавагі вольнага часу, а бацькі забываюць, што самі калісьці былі дзецьмі. Пакуль дзеці радуюцца ... Падрабязней »

Час адкрыццяў без слёз

У мэтах прафілактыкі дзіцячага траўматызму, а таксама ў сувязі з заканчэннем навучальнага года і наступленнем летніх канікул, у прэс-цэнтры Дома прэсы днямі адбылася прэс-канферэнцыя з удзелам старшага інспектара па асобых даручэннях аддзела арганізацыі міжведамаснага ўзаемадзеяння і прапаганды бяспекі дарожнага руху ДАІ МУС Ганны Банадык, прадстаўніка Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Віталя Навіцкага і старшага навуковага супрацоўніка РНПЦ траўматалогіі і артапедыі дзіцячага ... Падрабязней »

Бяспека з пялёнак

Дзіця пазнае свет з першых дзён жыцця. Гэта яго права — усюды соваць нос, хапаць тое, што дрэнна ляжыць, разбіраць па шрубках усё тое, што дрэнна закручана, і абавязкова каштаваць тое, што не паддаецца іншым метадам пазнання. Абавязак бацькоў — ахоўваць дзіця ад усяго таго, што тоіць пагрозу для здароўя і жыцця. Я вельмі ўважліва сачу за развіццём свайго малыша”, — ... Падрабязней »

Ці карысныя яйкі з селенам

Селен — гэта мінерал, які ўтрымліваецца ў глебе, прадуктах харчавання і ў невялікай колькасці ў вадзе. Да 1957 года ён лічыўся таксінам, але сучасныя даследаванні даказалі, што ўжыванне невялікай колькасці селену прыносіць відавочную карысць здароўю чалавека. Пры дэфіцыце гэтага мінерала ў арганізме не могуць нармальна працякаць такія працэсы, як: засваенне ёду; яго зніжэнне вядзе да гарманальнага дысбалансу і паслаблення імунітэту ... Падрабязней »

Сіндром густой крыві

Згодна з вынікамі медыцынскіх даследаванняў, у сардэчна-сасудзістых захворванняў могуць быць розныя прычыны. І калі адны (спадчыннасць, узрост) застаюцца нязменнымі, то іншыя можна карэкціраваць з дапамогай адмаўлення ад шкодных звычак і змянення спосабу жыцця. Павышаная вязкасць крыві — медыцынскі тэрмін, эквівалентны размоўнаму выказванню “густая кроў”. Традыцыйна лічыцца, што згушчэнне крыві звязана з павышэннем узроўню пратрамбіну — кампанента згусальнай сістэмы крыві. Такое ... Падрабязней »

У дзіцяці з’явіліся заеды

Заеды, ці ангулярны хейліт, ангулярны стаматыт (хейлоз, ангуліт), — гэта непрыемна, балюча, непрыгожа! Хейліт — парушэнне цэласнасці скуры або слізістай абалонкі губ з прычыны запаленчых змяненняў, выкліканых умоўна патагеннымі мікраарганізмамі. Практычна кожную ранку ў вобласці знешняй і ўнутранай паверхні губ, а таксама вугалка рота можна назваць заедай. Выключэнне — траўматычныя пашкоджанні скуры і слізістых, якія ў дзяцей сустракаюцца даволі часта. ... Падрабязней »

Галасавая гігіена педагога

Голас — гэта прылада працы педагога. Галасавыя звязкі настаўніка падпадаюць пад цяжкую нагрузку, больш жорсткую, чым яны здольны вытрымаць. Кожны, хто прафесійна эксплуатуе свой галасавы апарат, абавязаны мець элементарныя веды пра гігіену голасу, што загартуе і засцеражэ галасавы апарат ад захворванняў. Гэта частка прафесійнай культуры педагога. Галасавы апарат, як і іншыя сістэмы арганізма, з часам слабее пад уплывам хвароб або ... Падрабязней »

Дзённая санлівасць у дзяцей: спосабы барацьбы

Сярод падлеткаў зараз стала модным хваліцца, што яны мала спяць, гадзінамі ўначы маюць зносіны ў сацсетках, а раніцай п’юць каву, каб прачнуцца. Дзеці не хочуць разумець, што пры недасыпанні (а ўрачы раяць: у 7—10 гадоў неабходна спаць 10 гадзін, 10—14 гадоў — 9 гадзін, 14—18 гадоў — не менш за 8 гадзін у суткі) цяжэй сканцэнтраваць увагу, запамінаць інфармацыю на ... Падрабязней »